Цзян Фанлян
першая лэдзі Тайваню From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цзян Фанля́н (па-кітайску: 蔣方良; піньін: Jiǎng Fāngliáng; у дзяцінстве Фаіна Іпацьеўна Вахрава (Вахірэвіч); 15 траўня 1916, Ворша, Расейская імпэрыя — 15 сьнежня 2004, Тайбэй, Рэспубліка Кітай) — першая лэдзі Рэспублікі Кітай (Тайвань) у 1978—1988, жонка прэзыдэнта Цзян Цзынґо.
Remove ads
Раньняе жыцьцё
Паходзіць зь сям’і беларусаў, якія ў часе Першае сусьветнае вайны эмігравалі ў Екацерынбург (паводле іншых зьвестак, нарадзілася пад Воршаю Магілёўскай губэрні[1]). Рана асірацеўшы, выхоўвалася сваёй старэйшай сястрой Ганнай.
У 16-цігадовым узросьце, працуючы на заводзе Ўралмаш, пазнаёмілася з Цзянам Цзынґо. Цзян у той час знаходзіўся ў ссылцы на працы ў Сыбіры пасьля таго, як ягоны бацька Чан Кайшы пачаў рэпрэсіі супраць левых у Гаміньдане. Фаіна з Цзянам пабраліся шлюбам 15 сакавіка 1935. У сьнежні 1935 у пары нарадзіўся сын Эрык, больш вядомы як Цзян Сяавэнь. Апроч яго былі яшчэ два сыны, Цзян Сяау і Цзян Сяаюн, і дачка, Цзян Сяачжан.
Remove ads
У Кітаі
У 1937 Цзяну было дазволена вярнуцца ў Кітай. На загад сьвёкра адбылася другая вясельная цырымонія згодна з кітайскімі абрадамі. Фаіна атрымала кітайскае імя Цзян Фанлян (ад «фан» — правільная, сумленная і «лян» — дабрачынная).
Цзян Фанлян амаль не зьяўлялася на публіцы нават пасьля таго, як Цзян Цзынго стаў прзыдэнтам. Пра ейнае жыцьцё мала паведамлялася. За 50 апошніх гадоў свайго жыцьця яна толькі тройчы пакінула межы Тайваня, і тое, каб наведаць сваіх дзяцей. У 1992 да яе прыяжджала дэлегацыя, з мэрам Менску ўлучна. Гэта быў першы й апошні ейны кантакт з сваёй радзімай.
Цзян Фанлян перажыла мужа і трох сваіх дзяцей, апроч дачкі Цзяо Сяочжан. Памерла яна ў 88-гадовым узросьце (90-гадовым паводле ўсходнеазіяцкага падліку) ад інфаркту міякарда ў Тайпэйскім вэтэранскім агульным шпіталі. На пахавальнай цырымоніі 27 сьнежня 2004 прысутнічала найвышэйшае кіраўніцтва краіны й партыі Гаміньдан[2]. Труна была пакрытая дзяржаўным сьцягам, а пасьля спаленая разам зь целам Цзян Фанлян.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads