Цьвік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цьвік — выкананая зь цьвёрдага мэталу, часьцей за ўсё сталі рэч, з аднаго боку завостраная, а з другога скончаная плоскім капялюшыкам, якая служыць для злучэньня розных элемэнтаў (звычайна дрэва) шляхам забіваньня. Для забіваньня цьвікоў ужываецца малаток. Звычайна пры работах, што патрабуюць хуткага забіваньня вялікай колькасьці цьвікоў, карыстаюцца электрычнымі ці пнэўматычнымі малаткамі, якія патрабуюць спэцыяльных цьвікоў, злучаных плястыкавым пасам.



Remove ads
Гісторыя

У старажытнасьці чалавек вырабляў цьвікі з костак рыбы, шыпоў расьлін, з дрэва цьвёрдых парод.
У эпоху бронзавай культуры зьявіліся першыя мэталічныя цьвікі — літыя і каваныя. Потым цьвікі сталі вырабляцца зь меднага і жалезнага дроту.
У наш час цьвікі вырабляюцца ў асноўным з жалеза. У асобных выпадках яны вырабляюцца з латуні, медзі, цынка і іншых матэрыялаў.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads