Цынк
хімічны элемэнт з атамным нумарам 30 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цынк[1][2] (во́лава[3]; лац. zincum) — сінявата-белы мэтал.
Хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 30. Хімічны знак — Zn. Уваходзіць у якасьці мікраэлемэнта ў склад вузаў. Утрыманьне цынку ў зямной кары складае 0,0078% па масе (23-е месца). Вядома больш за 70 мінэралаў цынка. Найважнейшыя зь іх: сфалерыт (цынкавая падманка) — кубічная мадыфікацыя ZnS, яго сьветлая разнастайнасьць — клеяфан, чорная — марматыт; вюрцыт — гексаганальная мадыфікацыя ZnS; сьмітсаніт ZnCO3; каламін Zn4(OH)2Si2O7·H2O; цынкіт ZnO; вілеміт Zn2SiO4; франклініт ZnFe2O4. Мінэралы цынка звычайна асацыююцца зь мінэраламі Pb і Cu у полімэталічных рудах[4]. Са старажытнасьці цынкавыя руды выкарыстоўваліся для вырабу латуні (сумесь медзі з цынкам), але не ўсьведамлялася, што цынк зьяўляецца асобным элемэнтам. Латунь выкарыстоўвалася яшчэ 2500 гадоў таму, была шырока распаўсюджанай у Старажытным Рыме, дзе яе выкарыстоўвалі для вырабу манэтаў і дэкаратыўных вырабаў. Лічыцца, што цынк упершыню быў выдзелены ў 1400-я ў Індыі шляхам награваньня мінэрала ZnCO3. У 1746 годзе цынк быў незалежна выдзелены нямецкім навукоўцам Андрэасам Марграфам (Andreas Marggraf) шляхам награваньня мінэрала ZnCO3 з крэйдай. Сёньня асноўным шляхам атрыманьня цынку зьяўляецца электроліз воднага рашчыну сульфату цынка (ZnSO4). Слова "цынк" паходзіць ад нямецкага "zink", што значыць "цына". Чаму элемэнт быў так названы, невядома.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
Найбуйнейшыя радовішчы цынкавых руд — у КНР, Аўстраліі, Пэру, Расеі, Бэльгіі, Швэцыі. Таксама цынк здабываецца ў Алясцы, Тэнэсі, Мізуры ды іншых штатах ЗША[5]. Адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў цынкавых руд зьяўляецца Канада. Кошт цынку ў студзені 2002 году складаў каля 90 даляраў ЗША за кг. Мэталічны цынк чысьцінёй 99,9999% каштуе каля 5 даляраў ЗША за грам.
Прымяненьне
Прыкладна траціна цынку выкарыстоўваецца для абароны сталі ад карозіі (цынкаваньня ці гальванізацыі). Выраб сплаваў (зь медзьдзю — латунь, з алюмінам, медзьдзю і магніем — тыпаграфскія сплавы), пакрыцьцё стартавых канструкцыяў для запуску ракет, мэдычныя і касмэтычныя прэпараты. Латунь, напэўна, самы вядомы сплаў цынка. Ён утрымлівае ад 55% да 95% медзі. Латунь шырока ўжываецца сёньня для вырабу музычных інструмантаў, мэтызаў і іншых вырабаў, якія павінны быць устойлівымі да карозіі. З цынку часам вырабляюць цьвікі. Мэталічны цынк таксама выкарыстоўваецца для вырабу батарэек і пакрыцьця даху. Ужываецца для вырабу грабніц (напрыклад, грабніцы Соф’і Слуцкай).
Remove ads
У харчаваньні
Сутачная патрэба дарослага чалавека ў цынку складае 0,2 міліграм/кіляграм масы цела, а падлетка — 0,3 мг на 1 кг масы цела. Нястачу ў харчаваньні дапамагаюць пераадолець пшанічныя крупы, буракі, цыбуля, зяленіва, мяса (ялавічына і птушка), курыныя яйкі[6].
Таксама ў 100 грамах наступных відаў ежы зьмяшчалася наступная доля дзённай нормы цынку: гарбузовае насеньне — 69 %, кунжут — 63 %, какава — 45 %, кэш'ю — 37 % і белая фасоля — 22 %[7].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads