Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры — навуковы цэнтар у складзе Аддзелу гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праводзіць навуковыя дасьледаваньні ў галінах мастацтвазнаўства, этнаграфіі, этналёгіі, фальклярыстыкі, мовы і літаратуры. Дзяржаўная юрыдычная асоба.

Хуткія факты Дата ўтварэньня, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Утварыўся ў 2012 годзе ў выніку аб’яднаньня Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы і Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 2015 годзе ў якасьці філіяў улучыў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы, а таксама адноўленыя Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.

На 1 траўня 2015 колькасьць супрацоўнікаў складала 203 чалавекі, у тым ліку 2 акадэмікі, 5 чальцоў-карэспандэнтаў, 27 дактароў навук, 89 кандыдатаў навук.

У кастрычніку 2020 году правёў экспэртызу выразу «Жыве Беларусь!» з высновай, што гэты выраз адлюстроўвае сутнасьць унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, скіраванай на забесьпячэньне росквіту краіны і росту дабрабыту яе грамадзянаў[1].

Remove ads

Адміністрацыя

Дырэктар — акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Лакотка, першы намесьнік дырэктара па навуковай рабоце — акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Лукашанец, намесьнік дырэктара па навуковай рабоце — Валеры Жук — дырэктар філіі «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы».

Кірункі дзейнасьці

  • Вывучэньне этнакультурных працэсаў на тэрыторыі Беларусі; міжэтнічных сувязяў беларусаў, расейцаў, украінцаў і іншых народаў у сфэры матэрыяльнай і духоўнай культуры.
  • Распрацоўка праблемаў гісторыі і тэорыі беларускага мастацтва, антрапалёгіі культуры.
  • Вывучэньне сыстэмы беларускай мовы на розных этапах яе разьвіцьця.
  • Правядзеньне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалягічных дасьледаваньняў.
  • Падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх.
  • Выяўленьне і аналіз асноўных тэндэнцыяў і заканамернасьцяў гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу.
  • Вывучэньне праблемаў гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім сьвеце і за яго межамі.
  • Дасьледаваньне літаратурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданьняў збораў твораў клясыкаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads