Аляксандар Лакотка
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Іва́навіч Лако́тка (нарадзіўся 25 студзеня 1955 году, вёска Кузьмічы, Зьдзецельскі раён) — беларускі архітэктар, этнограф. Доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001)[2], акадэмік НАН РБ (2014, чалец-карэспандэнт НАН РБ ад 2004), сябра Саюзу архітэктараў Беларусі[2].
У 1977 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Працаваў архітэктарам у праектавым і рэстаўрацыйна-праектавым інстытутах, намесьнікам дырэктара Беларускага музэю народнай архітэктуры і побыту, з 1985 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі: начальнік аддзелу архітэктуры, з 1997 году намесьнік дырэктара па навуковай рабоце.
Дасьледуе драўлянае дойлідзтва. Аўтар кніжак «Беларускае народнае дойлідства» (1991), «Сілуэты старых прадмесцяў: Нарысы драўлянай архітэктуры» (1991), «Бераг вандраванняў: Адкуль у Беларусі мячэці» (1994), «Сцежкамі дзядоў» (1986, у сааўтарстве), шматлікіх нарысаў, артыкулаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads