Цэнтральная Македонія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтральная Македонія
Remove ads

Цэнтра́льная Македо́нія (па-грэцку: :Περιφέρεια Κεντρικής Μακεδονίας) — пэрыфэрыя ў паўночнай частцы рэспублікі Грэцыя.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Займае цэнтральную частку грэцкай Македоніі.

Створана ў 1987 годзе згодна з Законам 1622/86 аб мясцовым самакіраваньні. Адміністрацыйна ўключае номы Халкідыкі, Салёнікі, Пела, Піерыя, Іматыя, Кілкіс і Серэ. Колькасьць насельніцтва 1 881 869 чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтар — горад Салёнікі.

Remove ads

Геаграфія

Зьяўляецца часткай паўночнай і самай вялікай па плошчы гістарычнай вобласьці Македонія. Мяжуе з Паўночнай Рэспублікай Македоніяй і Баўгарыяй на поўначы, пэрыфэрыяй Усходняя Македонія і Тракія на ўсходзе, пэрыфэрыяй Тэсалія на паўднёвым захадзе і пэрыфэрыяй Заходняя Македонія на захадзе. На поўдні абмываецца залівамі Тэрмаікос, Касандра (заліў), Айона-Арос і Арфанос (Стрыманікос).

Найбуйнейшыя гарады — Салёнікі, Катэрыні, Верыя і Яніца.

У Цэнтральнай Македоніі знаходзіцца самая вялікая па плошчы раўніна Грэцыі.

Самыя высокія горы — Алімп (2917 м), Ворас (2524 м), Піерыя (2190 м), Верміён (2052 м) і Атон (2030 м).

Найбуйнейшыя рэкі — Альякмон, Аксьёс (Вардар), Лудзіяс і Галікос, якія ўсё ўпадаюць у бухту Тэсалёнікі ў заліве Тэрмаікос. Тут знаходзяцца Дойранскае возера і возера Волві, Каранія і Керкіні.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Пэрыфэрыя з 2011 году па праграме «Калікратыс»[1] падзяляцца на 7 пэрыфэрыйных адзінак:

  • Халкідыкі
  • Салёнікі,
  • Пела,
  • Піерыя,
  • Іматыя,
  • Кілкіс,
  • Серэ

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads