Цэрквы ласкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэ́рквы ла́скі (па-нямецку: Gnadenkirchen; па-чэску: Kostely milosti) — шэсьць эвангельскіх збораў, збудаваных у XVIII стагодзьдзі па ўмовах Альтранштадзкай угоды 1709 року. Назвы атрымалі паводле таго, што дазвол на пабудову быў атрыманы з ласкі імпэратара Ёзэфа I, а таксама дзякуючы Божай міласьці.

Храмы паўсталі ў Жаганю, Кажухаве, Яленяй Гуры, Каменнай Гуры, Мілічы і Цешыне. Забароны на стыль пабудовы не было, таксама былі дазволеныя вежы.
Да нашага часу захаваліся чатыры царквы ласкі. Пасьля Другой сусьветнай вайны храмы ў Яленяй Гуры, Каменнай Гуры і Мілічы перададзеныя каталікам. Сьвятыні ў Жаганю і Кажухаве былі зруйнаваныя, ад іх захаваліся толькі вежы.

Remove ads
Глядзіце таксама
Літаратура
- LANGER, Andrea. Die Gnadenkirche «zum Kreuz Christi» in Hirschberg. — Stuttgart: 2003.
- Cuius regio, eius religio. Trzechsetna rocznica powstania kościołów Łaski na Śląsku/300. Jahrestag des Bestehens der Gnadenkirchen in Schlesien / OSZCZANOWSKI, Piotr (red. nauk.). — Jelenia Góra: Muzeum Karkonoskie w Jeleniej Górze/Riesengebirgsmuseum in Hirschberg & Parafia Ewangelicko-Augsburska kościoła Zbawiciela w Jeleniej Górze-Cieplicach/Evangelisch-Augsburgische Pfarrei der Erlöserkirche in Hirschberg-Bad Warmbrunn, 2011. — ISBN 978-83-89480-27-9
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Цэрквы ласкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads