Цэрквы міру

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэрквы міру
Remove ads

Цэ́рквы мі́ру (па-польску: Kościoły Pokoju, па-нямецку: Friedenskirche) ў Сьвідніцы і Явары (Ніжнесылескае ваяводзтва Польшчы) — найвялікшыя драўляныя сакральныя будынкі ў Эўропе. У 2001 року былі занесеныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Хуткія факты Краіна, Тып ...
Remove ads

Мінуўшчына

Цэрквы паўсталі ў II палове XVII стагодзьдзя ў выніку Вэстфальскага замірэньня, якое скончыла Трыццацігадовую вайну (1618—1648). Пад ціскам пратэстанцкай Швэцыі каталіцкі імпэратар Фэрдынанд III Габсбург надаў сылескім лютэранам права на пабудову трох сьвятыняў на тэрыторыі, падпарадкаванай непасрэдна яму.

Згода імпэратара на пабудову цэркваў міру мела дадатковыя абмежаваньні:

  • будоўлі мелі быць збудаваныя толькі зь недаўгавечных матэрыялаў (драўніна, салома, гліна, пясок)
  • цэрквы маглі быць пабудаваныя толькі па-за межамі места, аднак не далей за адлегласьць гарматнага стрэлу ад муроў
  • не маглі мець вежаў, званоў, ані традыцыйнага выгляду храма
  • мусілі быць збудаваныя цягам аднаго року
  • мусілі быць збудаваныя за кошт пратэстантаў
  • пры іх не маглі паўстаць парафіяльныя школы

Цэрквы былі збудаваныя ў Глогаве, Сьвідніцы і Явары. Нягледзячы на абмежаваньні, яны сталі найбольшымі драўлянымі каркаснымі сакральнымі пабудовамі Эўропы дзякуючы перадавым канструктыўным і архітэктурным асаблівасьцям.

Да цяперашняга часу захаваліся дзьве зь іх. Царква міру ў Сьвідніцы займае плошчу 1180 м² і зьмяшчае 6000 вернікаў, а царква ў Явары — 1090 м² і 7500 вернікаў (3000 сядзячых месцаў). Храм у Глогаве згарэў у пажары пасьля ўдару маланкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Цэрквы мірусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads