Цімафей (апостал)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цімафей (апостал)
Remove ads

Цімафе́й (па-старажытнагрэцку: Τιμόθεος, па-лацінску: Timotheus; к. 17, Лістра, Галятыя, Рымская імпэрыя — к. 80, Эфэс, Рымская імпэрыя) — апостал ад сямідзесяці, вучань апостала Паўла, першы біскуп Эфэсу[1].

Хуткія факты Сьвяты, Нарадзіўся ...

Цімафей быў, як паведамляюць Дзеі Сьвятых Апосталаў, сынам юдэйкі, якая навярнулася ў хрысьціянства, і грэка. У Другім пасланьні да Цімафея паведамляюцца імёны ягонай маці — Эўніка, і бабулі, таксама хрысьціянкі, — Ляіда. Цімафей жыў у горадзе Лістра ў правінцыі Лікаонія. Ён зьвярнуўся, імаверна, пад уплывам пропаведзі апостала Паўла ў Лістры падчас ягонага першага падарожжа (Дз. 14:5—22), каля 48—49 гадоў.

Падчас свайго другога падарожжа Павал зноўку наведаў Лістру й на гэты раз узяў Цімафея з сабой (Дз 14:1—3). Цімафей быў адным з самых верных і любімых вучняў апостала, Павал называў яго «мой любімы й верны ў Госпадзе сын». Цімафей, нягледзячы на ​​маладосьць, выконваў шэраг важных даручэньняў апостала — ён прапаведаваў у Тэсалёніках (1 Тэс. 1—6), настаўляў у веры ў Карынце (1 Кар. 4:17).

Вызваліўшыся з свайго першага зьняволеньня ў Рыме, апостал Павал распачаў зь Цімафеем паездку на Ўсход і пакінуў Цімафея ў Эфэсе біскупам. Калі Павал зноўку быў заключаны ў Рыме пад варту, Цімафей наведаў яго ў зьняволеньні. Пасьля сьмерці Паўла ў 67 годзе Цімафей вярнуўся ў Эфэс. Пра ягоныя апошнія гады дакладнай інфармацыі няма, паданьне паведамляе, што ён, як і ягоны настаўнік, памёр пакутнікам каля 80 году.

Да Цімафея зьвернутыя два пастырскія пасланьні апостала Паўла (1-ае, 2-ое), якія ўвайшлі ў склад Новага Запавету.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads