Чавуская ратуша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чавуская ратуша
Remove ads

Чавуская ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Чавусах, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на гістарычным Рынку, побач з кляштарным комлексам айцоў-кармэлітаў. Твор архітэктуры барока. Існавала да сярэдзіны XIX ст.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Чавуская ратуша
Thumb
Чавуская ратуша
КраінаБеларусь
МестаЧавусы
Каардынаты53°48′ пн. ш. 30°58′ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
Чавуская ратуша на мапе Беларусі
Thumb
Чавуская ратуша
Чавуская ратуша
Чавуская ратуша на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

12 жніўня 1634 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбурскае права. Неўзабаве ў цэнтры места, на Рынку збудавалі мураваную ратушу ў стылі барока.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Чавусы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1780 годзе на месцы, дзе цяпер знаходзіцца мэмарыяльны комплекс у мескім парку, збудавалі новую ратушу. На працягу 70 гадоў у Чавусах было дзьве ратушы. У сярэдзіне XIX ст. будынак старой ратушы прыйшоў у заняпад.

У 1840 годзе будынак новай ратушы перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Але на старым падмурку будынак пачаў хутка разбурацца, і ўжо ў 1864 годзе царкву разабралі.

Remove ads

Архітэктура

Ратуша мела вежавую кампазыцыю з купальным завяршэньнем. На будынку знаходзіўся вялікі гадзіньнік.

Вакол ратушы ў адвольным парадку разьмяшчаўся комлекс крамаў[1].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads