Чалябінск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чалябінск
Remove ads

Чаля́бінск (па-расейску: Челябинск) — буйны горад у Расеі, месьціцца ў Чалябінскай вобласьці. У гарадзкой аглямэрацыі, у якую, таксама, уваходзяць Капейск, Какрына й іншыя населеныя пункты, пражывае каля 2,1 млн чалавек.

Хуткія факты

Горад зьяўляецца транспартным вузлом, то бок празь яго праходзіць чыгунка й шашэйныя дарогі. Таксама ў месьце будуецца Чалябінскі мэтрапалітэн. Чалябінск зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам з прадпрыемствамі мэталюргіі, машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі, прыборабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Remove ads

Гісторыя

Чалябінская крэпасьць была закладзена ў 1736 годзе на месцы башкірскай вёскі Чалябы[2]. Крэпасьць была заснавана са згоды ўладальніка зямлі, на якой плянавалася будаўніцтва, — башкірскага Тархан Таймаса Шаімава, што ў канчатковым выніку прывяло да вызваленьня башкіраў ад падаткавага абкладаньня[3]. Горадам Чалябінск стаў у 1787 годзе, калі была пераназваная Чалябінская крэпасьць.

У 1780-я гады Чалябінск быў ціхім павятовым горадам, але ў 1788 годзе ў горадзе група лекараў упершыню апісала сымптомы й дала назву сыбірскай язьве, а таксама першай у сьвеце вынайшлі сыроватку супраць гэтай сьмяротнай хваробы[4].

Да канца XIX стагодзьдзя Чалябінск быў невялікім горадам. У 1892 годзе скончылася будаўніцтваў Самара-Златавустаўскай чыгункі, калі быў адчынены рух з Масквы да Чалябінску. У 1892 год праз Чалябінск прайшла Транссыбірская магістраль, у 1896 годзе была запушчана ў эксплюатацыю чыгунка на Екацярынбург.

Remove ads

Эканоміка

Чалябінск зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых гарадоў Расеі. Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, выкананай працы й паслуг уласнымі сіламі апрацоўваючых вытворчасьцей у 2011 годзе склаў 332 млрд расейскіх рублёў.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads