Чарлз Ўілсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарлз Ўілсан
Remove ads

Чарлз Томсан Рыз Ўілсан (па-ангельску: Charles Thomson Rees Wilson; 14 лютага 1869, Гленкарс, Вялікабрытанія — 15 лістапада 1959, Карлапс, Вялікабрытанія) — брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927, разам з Артурам Комптанам), за «вынаходніцтва дэтэктара элемэнтарных часьцінак» (Камэра Ўілсана). Мэдаль Коплі (1935).

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцё і кар’ера

Чарлз Ўілсан нарадзіўся 14 лютага 1869 г. у парафіі Гленкарс, округ Мідлётыян ў Шатляндыі. Ягоны бацька Джон Ўілсан быў фэрмэрам. Пасьля сьмерці бацькі ў 1873 годзе сям’я пераехала ў Манчэстэр. Ўілсан вывучаў біялёгію ў каледжы Оўэна (Манчэстэрскі ўнівэрсытэт), хацеў стаць лекарам. Потым паехаў вучыцца ў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, Sidney Sussex College. Там Ўілсан зацікавіўся фізыкай ды хіміяй[2].

Потым Ўілсан зацікавіўся мэтэаралёгіяй, у 1893 годзе пачаў вывучаць аблокі і іхнія ўласьцівасьці. Пэўны час ён працаваў у абсэрваторыі на гары Бэн Нэвіс, дзе назіраў за ўтварэньнем аблокаў. Потым ён спрабаваў паўтарыць гэты працэс ва ўмовах лябараторыі ў Кембрыдзкім ўнівэрсытэце. Ён прымушаў вільготнае паветра пашырацца ў герметычным аб’ёме. Пазьней ён праводзіў экспэрымэнты з утварэньнем сьлядоў з аблокаў у выніку дзеяньня іёнаў і іянізавальнага выпрамяненьня. Вынаходніцтва камэры Ўілсана прынесла яму Нобэлеўскую прэмію ў 1927 годзе. Чарлз Ўілсан — адзіны шатляндзец, які быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй у галіне фізыкі[3].

У гонар Чарлза Ўілсана названы кратэр на месяцы. У гонар яго таксама названыя адмысловыя аблокі, якія кандэнсуюцца пры выбуху. У гонар Ўілсана названае Таварыства Ўілсана. Архіў захоўваецца ва Ўнівэрсытэце Глазга.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads