Чарнобыльская малітва

кніга Сьвятланы Алексіевіч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Чарно́быльская малі́тва. Хро́ніка пры́шласьці» (па-расейску: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобэлеўскай ляўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная катастрофе на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасьля катастрофы гутарыла зь пяцьцюстамі сьведкамі гэтай падзеі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, лекарамі, фізыкамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псыхалягічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская катастрофа, і дасьледуе ўражаньні людзей, і тое, як катастрофа паўплывала на інхыя жыцьці[2].

Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[3], публікацыя атрымала прэмію часопіса[4]; у тым жа годзе была выдадзеная кніга[5]. Ангельскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[6][7].

Швайцарскі сацыёляг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзеяў і не высоўвае абвінавачаньня, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяцьцю пра чалавечыя й сацыяльныя падзеі Чарнобыльскае катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджваньню кніг Алексіевіч «этычна неабходна»[8].

Remove ads

Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі

Thumb
Спэктакль подле кнігі, Жэнэва, 2009

Подле матываў кнігі рэжысэрам Хуанітай Ўілсан зьняты кароткамэтражны фільм «Дзьверы(de)» (Ірляндыя, 2008)[9].

Подле кнігі пастаўленыя спэктаклі:

Створаная тэлевізійная вэрсія спэктаклю (рэжысэр М. Мілашэўскі)

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads