Мікола Гіль
беларускі перакладнік, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міко́ла Гіль (сапр. Мікалай Сымонавіч Гілевіч; нарадзіўся 15 кастрычніка[1][2][3], паводле іншых зьвестак — 15 чэрвеня[4][5] 1936, в. Слабада Лагойскага раёну Менскай вобласьці - 14 сакавіка 2022[6]) — беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладнік. Брат Ніла Гілевіча[7], бацька Міколы Віча (Мікалая Мікалаевіча Гілевіча)[8].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1959).
Працаваў на Менскай студыі тэлебачаньня, у рэдакцыі бюлетэня «Родная прырода», часопісах «Маладосьць», «Мастацтва»; загаднікам аддзелу, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва». Ягонае заступніцтва падчас знаходжаньня на пасадзе намесьніка галоўнага рэдактара дапамагло надрукаваць у «ЛіМе» артыкул Зянона Пазьняка «Курапаты — дарога сьмерці» (гал. рэдактар Анатоль Вярцінскі ў гэты час знаходзіўся ў камандзіроўцы)[9].
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1975 году.
Remove ads
Творчасьць
Як журналіст пачаў актыўна выступаць з 1957 г.
Першы твор надрукаваны ў 1962 г. ў «ЛіМе».
Перакладаў на беларускую мову творы летувіскіх, вугорскіх і швэдзкіх пісьменьнікаў. Пераклаў таксама творы Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» (1991)[10], «Цынкавыя хлопчыкі» (1991)[11], «Зачараваныя смерцю» і «Чарнобыльская малітва»[12].
Бібліяграфія
- «Ранішнія сны» (апавяданьні, 1973)
- «На лясной вуліцы» (1975)
- «Тацянін чэрвень» (аповесьці, 1978)
- «Самы галоўны чалавек» (1980)
- «Пуд жыта» (апавяданьні і аповесьці, 1982)
- «Ёсць на зямлі крыніца…» (аповесьць у апавяданьнях пра лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Сав. Саюзу П. І. Клімука, 1983)
- «Тэлеграма з Кавалевіч» (аповесьць, 1984)
- «Пасеянае — узыдзе» (нарысы, 1985)
- «Утренние сны» (аповесьці і апавяданьні, 1985)[13]
- «Камандзіроўка ў Вішанькі» (апавяданьні, аповесьці, 1987)
- «Кім і Валерыя» (аповесьці і апавяданьні, 1988)
- «Бралася на дзень» (апавяданьні, 1993)
- «У времени в плену: Страницы жизни Геннадия Карпенко» (2001)[13]
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads