Часлаў Ханяўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Часлаў Ханяўка (нар. 26 траўня 1909, Рыга — † 2 ліпеня 1988, Саўт-Рывер) — беларускі палітычны й грамадзкі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 26 траўня 1909 году ў Рызе ў Казімера Іванавіча Ханяўкі й яго жонкі Алены, народжанай Каранько. Сямʼя паходзіла з Будслава. 7 чэрвеня таго ж году быў ахрышчаны ў Рыскім парафіяльным касьцёле кс. Довгялловичам. Хроснымі сталі Эдвард Будзька і Аляксандра Гульбінская[1]. Стрыечны брат Вінцэнта Жук-Грышкевіча.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію і агранамічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Пад час вучобы ва ўнівэрсытэце быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу й закладнікам студэнцкай карпарацыі Скарынія, дзе абіраўся сакратаром праўленьня ў 1931 годзе[2] й намесьнікам старшыні ў 1933 годзе[3].
У Другую сусьветную вайну ў 1939 годзе ў Вільні разам зь іншымі беларускімі дзеячамі заснаваў Беларускую незалежніцкую партыю, паводле Вацлава Пануцэвіча, быў адным зь ініцыятараў заснаваньня партыі. У 1940 годзе разам з Вінцэнтам Гадлеўскім, перабіраецца ў Варшаву. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Беларускім камітэце ў Беластоку і Беларускім камітэце ў Варшаве[4].
З пачатку 1950-х жыў у ЗША ў Саўт-Рыверы. Актыўна дзейнічаў у беларускім асяродзьдзі. 16 сьнежня 1951 году ўдзельнічаў у першым паседжаньні ініцыятыўнай групы па стварэньні Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку[5].
Зьяўляўся адным з кіраўнікоў арганізацыі «Беларуска-амэрыканская дапамога» ў Нью-Ёрку, створанай з ініцыятывы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня[6]. У 1962 годзе цяжка захварэў, пра гэта прэзыдэнт Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч пісаў так: «Шкада, што Чэсь пісаць ня можа, бо пісаць ён мог і мае аб чым...»[4].
З жонкай Марыяй (1910—2005) — арганізатар і ўдзельніца беларускіх сустрэч і мерапрыемстваў у Амэрыцы. Пахаваная побач з мужам на беларускіх могільніках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку (ЗША) — меў дачку Рагнеду.
Памёр 2 ліпеня 1988 году ў Саўт-Рыверы ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку (ЗША).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads