Часьціца

службовая часьціна мовы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Часьціца — службовая часьціна мовы, якая выражае дадатковыя адценьні словаў, словазлучэньняў і сказаў або служыць для ўтварэньня словаў.

Па значэньні ўсе часьціцы дзеляцца на:

  • азначальныя[a] (вось, вунь, гэта, ледзь, хоць, хоць бы, іменна, сапраўды)
  • зьместавыя[b] (так, ага, але, ці, хіба, няўжо)
  • пачуцьцёвыя[c] (як, няхай, што за, нават, аж, ж, ну)
  • словаўтваральныя[d] (бы (б), няхай (хай), давай (давайце))
Remove ads

Азначальныя часьціцы

Азначальныя часьціцы падзяляюцца на:

  • указальныя (вось, вунь, гэта)
  • выдзяляльна-абмежавальныя (толькі, абы толькі, ледзь, ледзьве, хоць, хоць бы, выключна)
  • удакладняльныя (амаль, іменна, сапраўды, якраз)

Зьместавыя часьціцы

Зьместавыя часьціцы надаюць выказваньню розныя адценьні зьместу: сьцьвярджэньне, адмаўленьне, пытаньне, пабуджэньне. Таму сярод іх выдзяляюцца такія віды:

  • сьцьвярджальныя (так, ага, але)
  • адмоўныя (не, ні)
  • пытальныя (ці, хіба, няўжо)
  • пабуджальныя (ну, але, на, давай, дай)

Пачуцьцёвыя часьціцы

Пачуцьцёвыя часьціцы выражаюць пачуцьцёвые значэньне выказваньня або ўзмацняюць яго выражэньне. Да іх адносяцца:

  • клічныя (што за, як, няхай)
  • узмацняльныя (нават, вось—дык, аж, ж, ні, і, ну)

Словаўтваральныя часьціцы

Словаўтваральныя часьціцы служаць для ўтварэньня словаў:

  • бы (б) — для ўтварэньня ўмоўнага ладу
  • няхай (хай), давай (давайце) — для ўтварэньня загаднага ладу

Некаторыя часьціцы мнагазначныя, таму адносяцца да двух ці некалькіх разрадаў: вось, жа, ну і інш.

Правапіс часьціц

Часьціцы бы (б), жа (ж) пішуцца асобна. Пасьля слова, якое канчаецца на зычны, ужываюцца часьціцы бы, жа, а пасьля словаў, якія канчаюцца на галосны, — б, ж: будаваў бы, пісаў бы, гаварыла б, чытаў жа, рабілі ж, гэта ж.

Часьціца -такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасьля дзеясловаў: узараў-такі, сьпісала-такі, вярнулася-такі, а таксама ў словах усё-такі, зноў-такі, так-такі, даволі-такі. У астатніх выпадках часьціца -такі пішацца асобна: Яна такі прыйшла. Мы ўсё ж такі сьпяшаліся.

Часьціца абы- пішацца праз злучок з займеньнікамі і прыслоўямі (тут яна выконвае ролю прыстаўкі): абы-што, абы-хто, абы-які, абы-як, абы-дзе. Калі ад займеньнікаў гэтая часьціца аддзяляецца прыназоўнікам, то яна пішацца асобна: абы з чым, абы зь кім. Зь іншымі словамі часьціца абы пішацца асобна: абы гаварыць, абы цяплей, абы вада.

Часьціца што пішацца асобна ў спалучэньнях пакуль што, амаль што, толькі што, сама што, хіба што.

Remove ads

Ужываньне часьціц не (ня), ні

Адмоўныя часьціцы не (ня), ні асноўны сродак выражэньня адмаўленьня ў беларускай мове.

Ужываньне часьціцы не (ня)

Часьціца не (ня) найбольш часта знаходзіцца пры выказьніку, але можа быць і пры любым іншым члене сказа:
Не скруціць ніякай чорнай скрусе маладосьць крылатую маю. (Генадзь Бураўкін)
Калі ня сёньня, дык цераз гады ты мусіш з дальняй далечы зьявіцца. (С. Грахоўскі)
Часьціца не (ня) ўжываецца як адмоўны адказ на пытаньне: "Максім яшчэ не вярнуўся?" "Не". (Якуб Колас) Для ўзмацненьня адмоўя часьціца не (ня) можа паўтарацца: "Ты, мусіць, злуесься на мяне, што я папужала табе качак?" " Не, не злуюся". (Якуб Колас)
Сказ набывае сьцьвярджальнае значэньне, калі адна часьціца не стаіць перад дапаможным дзеясловам (звычайна гэта дзеяслоў магчы), а другая перад неазначальным[e] дзеясловам: Тон быў такі, што Лясьніцкі ня мог не пайсьці. (Міхась Зарэцкі) Часьціца не (ня) мае сьцьвярджальнае значэньне ў пытаньнях або клічных сказах:
І хіба можна ўжо ўстрымацца, у час касьбы не пакупацца? (Якуб Колас)
Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы не ўпісалі! (Якуб Колас)

Ужываньне часьціцы ні

Часьціца ні надае адмоўнае значэньне сказу бязь дзейніка:
У лесе ні гуку. Ні хмурынкі на небе. (Якуб Колас)
На полі не было ні душы. (Т. Хадкевіч)
У адмоўным сказе ні часта ўжываецца са значэньнем злучніка і можа быць заменена злучнікам і: Я ні ў жыцьці, ні ў людзях не зьняверыўся, людзкую ласку дбайна берагу. (Пімен Панчанка)
Часьціца ні можа ўжывацца перад выказьнікам даданага члена сказа для ўзмацненьня сьцьвярджэньня, ўтвараючы з займеньнікам ці прыслоўем устойлівыя спалучэньні (хто ні, хто б ні, што ні, што б ні, які б ні, як ні, дзе ні, дзе б ні, куды б ні і інш.): Прыпяць не сьпяшаецца выносіць свае воды, беражэ, ашчаджае, разьмяркоўвае так, каб хапіла на ўсё лета, якое б засушлівае яно ні было. (Б. Сачанка)

Правапіс не (ня), ні

Remove ads

Заўвагі

  1. Або сэнсавыя часьціцы
  2. Або мадальныя часьціцы
  3. Або эмацыянальныя часьціцы
  4. Або формаўтваральныя часьціцы
  5. Або па іншаму інфінітыў
  6. Дзеясловы з прыстаўкай неда- трэба адрозьніваць ад дзеясловаў з прыстаўкай да-, якія маюць адмоўе не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеяньне. Напрыклад, не даглядзець кіно, не дапісаць пісьмо.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads