Чорны Горад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чорны Горад
Remove ads

Чорны Горад — паўднёвы замак Вялікага Княства Літоўскага, на Днястроўскім лімане[1], цяпер прадмесьце ўкраінскага места Белгараду-Днястроўскага (знаходзіцца на супрацьлеглым ад цэнтральнай часткі места беразе)[2].

Thumb
ВКЛ за часамі кіраваньня Вітаўта Вялікага

Заснаваны вялікім князем Вітаўтам у пачатку XV ст. Францускі дыплямат Гільбэр дэ Лянноа пакінуў у сваіх нататках запіс пра будаваньне Чорнага Гораду ў 1421 року намаганьнямі падольскага намесьніка Гедыгольда, які збудаваў новую фартэцыю менш чым за месяц. На будаўнічыя працы ён сабраў 12 тыс. сялянаў з падуладнага Падольля, а таксама даставіў 4 тыс. вазоў з каменьнем і лесам[3].

Па сьмерці Вітаўта Чорны Горад (Czamygrad) упамінаецца ў сьпісе замкаў 1430 року[4]. Вядома, што ў 1442 року замак перашоў у валоданьне падольскага магната Фёдара Бучацкага, а ў 1564 року шляхціч Язлавецкі прадстаўляў закладныя акты на яго[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads