Чыжы (Падляскае ваяводзтва)

вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыжы (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Чыжы́ (па-польску: Czyże, па-падляску: Čyžê) — вёска ў Польшчы. Сядзіба гміны Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.

Хуткія факты
Thumb
Чыжы

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы.

Remove ads

Гісторыя

Вёска праўдападобна ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, першыя пісьмовыя зьвесткі пра Чыжы паходзяць з 1529 г. Спачатку Чыжы належалі Бельскаму каралеўскаму лясьніцтву, у вёсцы жылі стральцы, задачай якіх была ахова Бельскае й Белавескае пушчаў. Чыжоўскія стральцы — вольныя людзі — былі абавязаныя пастаўляць на войны па 20 стральцоў (у дапамогу артылерыйскім войскам). Апошнія зьвесткі пра чыжоўскіх стральцоў датуюцца 1792 годам. У вёсцы пражывалі таксама асочнікі.

Першая праваслаўная царква знаходзілася ў Чыжах ужо ў XVI стагодзьдзі. У 1984 годзе адбыўся пажар драўлянае царквы ўніяцкіх часоў, сёньняшняя царква была пабудаваная ў 1984—1993 гадах.

У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Чыжы (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads