Чызьпік Энэрджы-арэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чызьпік Энэрджы-арэна (па-ангельску: Chesapeake Energy Arena, раней Форд-цэнтар) — спартовы комплекс у Аклагома-Сіці, ЗША. Хатняя арэна каманды «Аклагома-Сіці Тандэр». У сэзонах 2005/06 і 2006/07 была хатняй арэнаю для каманды «Нью-Арлеан/Аклагома-Сіці Горнэтс». На арэне ладзяцца канцэрты, радзінныя і грамадзкія мерапрыемствы, канвэнты, лядовые шоў і спартовыя спаборніцтва мясцовых унівэрсытэцкіх і школьных камандаў.
Уласьнікам арэны зьяўляецца горад Аклагома-Сіці. Адкрыцьцё арэны адбылося 8 ліпеня 2002 году, праз 3 гады ад пачатку будаўніцтва. Правы на назву арэны «Форд-цэнтар» набыла кампанія Oklahoma Ford Dealers, якая прадстаўляе дылераў кампаніі «Ford Motor Company» у штаце, але не саму фірму «Форд».
22 ліпеня 2011 году правы на назву арэны былі прададзеныя на 12 год кампаніі Chesapeake Energy і арэна зьмяніла назву «Чызпік Энэрджы-арэна»[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads