Чырвоны Бераг (Чачэрскі раён)
былы пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырво́ны Бе́раг[1] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 171 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.
На захадзе мяжуе з Чачэрскім біялягічным заказьнікам. На ўсходзе разьмешчана радовішча пяску (14 млн м³).
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку 1920-х на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Дзейнічала Краснабярэскае лясьніцтва. 4 жыхары загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Разьмяшчаліся лясная гаспадарка, пачатковая школа, клюб.
Насельніцтва
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 64 гаспадаркі, 171 жыхар[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads