Тып 3 Чы-Ну

Японскі сярэдні танк From Wikipedia, the free encyclopedia

Тып 3 Чы-Ну
Remove ads

Сярэ́дні танк 3 ты́пу «Чы-Ну» (па-японску: 三式中戦車) — японскі сярэдні танк часоў Другой сусьветнай вайны. Быў створаны ў 1943 року ў працяг разьвіцьця танку «Тып 1 Чы-Хе», адрозьніваючыся ад яго новай, магутнейшай, 75-мм гарматай у новай вежы. Найбольш дасканалы сэрыйны японскі танк Другой сусьветнай. Агулам за час сэрыйнага выпуску было выпрадукавана, паводле розных зьвестак, ад 60[1] да 166[2] танкаў «Чы-Ну». У баявых дзеяньнях яны ўдзелі ня бралі, паколькі траплялі ў часткі, прызначаныя дзеля абароны Японскіх астравоў ад высадкі войскаў ЗША[3], якое так і не адбылося. Па вайне «Чы-Ну» знаходзіліся на ўзбраеньні Сілаў самаабароны Японіі да замены на болей сучасную тэхніку ў 1960-х роках[3].

Хуткія факты Тып танка:, Краіна-вытворца: ...
Remove ads

Мінуўшчына

Сярэдні танк Тып 1 «Чы-Хе», запушчаны ў вытворчасьць у 1943 року, зьявіўся значным крокам наперад у параўнаньні з ранейшымі Тып 97 «Шынхато Чы-Ха», атрымаўшы проціснараднае браняваньне, больш дасканалую канструкцыю корпусу, сучасныя сродкі сувязі і лепшае разьмеркаваньне функцыяў экіпажу за кошт трохмеснае вежы. Аднак і ён стаў толькі частковым разьвязаньнем праблемы, паколькі па-ранейшаму быў узброены толькі 47-мм гарматай Тып 1, якая састарэла са зьяўленьнем у ЗША на Ціхаакіянскім фронце да 1943 року ў значных колькасьцях танкаў M4 «Шэрман», супраць лабавое брані якіх яна была амаль бескарысная. Да таго ж ейны аскепкавы снарад меў параўнальна невысокую эфэктыўнасьць.

Сродкам падвышэньня агнявое моцы японскіх танкаў была абраная 75-мм палявая гармата Тып 90, якая была мадэрнізаваным варыянтам францускай фірмы «Шнайдэр», выраблянай паводле ліцэнзіі. Дзеля разьмяшчэньня яе на «Чы-Хе» была распрацаваная новая, павялічаная вежа зьмененай формы, без кармавога кулямёту, стандартнага для ўсіх ранейшых японскіх танкаў. Мадэрнізаваны такім чынам «Чы-Хе» атрымаў паводле японскай сыстэмы клясыфікацыі бранятэхнікі абазначэньне Сярэдні танк Тып 3 (2603) або «Чы-Ну» («сярэдні дзясяты»).

Адназначных зьвестак пра сэрыйны выпуск «Чы-Ну», як і пра большасьць японскай бранятэхнікі, няма ў сувязи з тым, што значная частка дакумэнтацыі была зьнішчаная ў канцы вайны. Паводле адных крыніцаў, сэрыйны выпуск «Чы-Ну» пачаўся ў сярэдзіне 1943[1][4], паводле іншых — толькі ў верасьні 1944[5], і працягваўся ўсутыч да канца вайны. Аб’ёмы выпуску былі параўнальна невялікія як вынік цяжкасьцяў з пастаўкамі сыравіны і разбурэньня японскай прамысловасьці, выкліканага паветранымі бамбаваньнямі ЗША[1]. Частка крыніц, якія засноўваюцца на зьвесткі ЗША, атрыманыя пасьля вайны, прыводзіць лічбу ў 60 выпушчаных танкаў[1][3]. Іншыя крыніцы, заснаваныя на пазьнейшых дасьледаваньнях японскіх архіўных зьвестак, прыводзяць бо́льшыя лічбы, такія як 144[6] і нават 166[2] выпушчаных да сканчэньня вайны «Чы-Ну».

З запускам «Чы-Ну» ў вытворчасьць ягонае разьвіцьцё не спынілася. Меліся пляны па ягоным пераўзбраеньні больш магутнай 75-мм гарматай Тып 5 з даўжынёй ствалу 56,4 калібры, аналягічнай усталёўванай на так і ня пушчаным у сэрыйную вытворчасьць сярэднім танку «Тып 4 Чы-То». Зброя мела ўсталёўвацца альбо ў нязначна перапрацаванай старой, зварной вежы, альбо ў новай, літой, аднак за стадыю праекту пераўзбраеньне «Чы-Ну» так і ня выйшла[7].

Remove ads

Канструкцыя

Ад свайго папярэдніка, «Тып 1 Чы-Хе», «Чы-Ну» адрозьніваўся ў асноўным толькі новай вежай з больш магутнай зброяй, астатнія сыстэмы танка істотных перапрацовак не займелі. Пры гэтым «Чы-Ну», як і «Чы-Хе», успадкаваў ад «Тып 97 Чы-Ха» без сур’ёзных зьменаў значную частку вузлоў і прымененых на іх канструктыўных рашэньняў.

Танк меў стандартнае для японскіх танкаў таго пэрыяду кампанаваньне, з разьмяшчэньнем рухавой устаноўкі ў карме, а трансмісійнага аддзяленьня — у лабавой частцы машыны. Экіпаж танку складаўся зь пяці чалавек — кіроўцы, стралка-радыста (разьмяшчаліся ў аддзяленьні кіраваньня), наводчыка, зараджальшчыка і камандзіра (знаходзіліся ў трохмеснай вежы).

Remove ads

Эксплюатацыя

Thumb
«Чы-Ну» і некалькі «Тып 3 Хо-Ні III» са складу 4-й танкавай дывізіі

Выпушчаныя «Чы-Ну» разам з «Чы-Хе» й іншымі новымі ўзорамі бранятэхнікі паступалі ў 4-ю танкавую дывізію[1]. Гэтая частка, сфармаваная ў 1943 року, да сканчэньня вайны знаходзілася ў Японіі і ў баявых дзеях удзелу ня брала[1]. У некаторых крыніцах маюцца згадкі пра прымяненьне «Чы-Ну» ў бітвах за Акінаву ў сакавіку — чэрвені 1945 року[3], аднак у большасьці сучаснай літаратуры гэтая вэрсія не падтрымліваецца[3]. Адсутнасьць якой-кольвек інфармацыі пра гэта, як і пра «Чы-Ну» ў цэлым, у рапартах вайсковай выведкі ЗША[8], атрыманых ужо пасьля бітвы за Акінаву, у ліпені — жніўні, таксама сьведчыць не на карысьць гэтай вэрсіі, бо зьяўленьне новага, настолькі значна адрознага ад звыклых «Тып 97 Чы-Ха», танка наўрад ці было б незаўважаным. Так ці йнакш, нейкага значна ўплыву на хаду баявых дзеяньняў «Чы-Ну» не аказаў.

Пасьля капітуляцыі Японіі «Чы-Ну» былі часткова пушчаныя на разбор, але большая іх часка трапіла пасьля на ўзбраеньне Сілаў самаабароны Японіі і працяглы час выкарыстоўвалася імі, нароўні з больш старымі машынамі, такімі як «Тып 97 Чы-Ха» і «Тып 1 Чы-Хе», а таксама амэрыканскімі M24 Chaffee. Зьнятыя з узбраеньня яны былі толькі да 1960-х, з пачаткам масавай вытворчасьці больш сучасных Тып 61[3].

У масавай культуры

З прычыны параўнальна малой вядомасьці і поўнае ці амаль поўнае адсутнасьці баявога выкарыстаньня «Чы-Ну» слаба адлюстраваны ў кампутарных гульнях, аднак сустракаецца, у прыватнасьці, у гульнях «Sudden Strike 2» і «World of Tanks».

У мадэльнай індустрыі танк прадстаўлены таксама параўнальна слаба. Мадэлі «Чы-Ну» ў маштабе 1:35 выпускае японская фірма Fine Molds, у маштабе 1:76 яго смаляныя мадэлі выпускае таксама фірма Ostmodels.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads