World of Tanks
кампутарная гульня 2010 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
World of Tanks (па-беларуску: Сьвет танкаў) — кампутарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая онлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага танкавага сымулятару ў гістарычным сэтынгу Другой сусьветнай вайны, распрацаваная беларускім прадпрыемствам «Гейм Стрым» і выдадзеная сумеснай беларуска-кіпрскай студыяй Wargaming.net. Распрацоўнікамі гульня пазыцыянуецца як MMO-экшэн з элемэнтамі ролевай гульні, шутэру і стратэгіі. Канцэпцыя «World of Tanks» грунтуецца на масавых камандных танкавых бітвах у рэжыме PvP. Он-лайн-рэліз расейскай вэрсіі гульні адбыўся 12 жніўня 2010 году. Он-лайн-рэліз World of Tanks на тэрыторыях Эўропы і Паўночнай Амэрыкі адбыўся 12 красавіка 2011 году.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных унутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Гульня грунтуецца на схеме Free2Play; самі распрацоўнікі дэкляруюць толькі бясплатную запампоўку кліента і бясплатны ўваход у гульню. Для амэрыканскіх, кітайскіх і эўрапейскіх гульцоў працуюць асобныя сэрвэры[2]. Распрацоўкай гульні — праграмаваньнем, гульнявым працэсам, маляваньнем і стварэньнем гульнявых мадэляў — займалася больш за 300 чалавек у Беларусі, пераважна выпускнікі БДУІР, БДУ і Беларускай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнікі з Амэрыкі, Кітаю ды Эўропы ажыцьцяўлялі прасоўваньне, рэкляму і тэхпадтрымку[3]. У лютым 2012 году колькасьць гульцоў перасягнула 18 мільёнаў[4], зь якіх 250 тыс. былі зь Беларусі[5].
Remove ads
Геймплэй
У «World of Tanks» гульцы ўключаюцца ў бітвы адразу ж, без папярэдніх гульняў у адзінкавым рэжыме, што дазваляе параўноўваць гульню з Battlefield Heroes. Першапачаткова гулец атрымлівае ў сваё распараджэньне лёгкі танк зь ненавучаным экіпажам. Удзельнічаючы ў бітвах, гулец зарабляе «крэдыты», трэніруе экіпаж і назапашвае пункты досьведу для атрыманьня доступу да новых вузлоў і баявых машынаў. Кожная мадэль бронетэхнікі мае шэраг вузлоў — гармату, вежу, хадавую частку, рухавік і радыёстанцыю — якія можна замяніць на больш «прасунутыя». Апгрэйды тэхнікі вырабляюцца ў «ангары» ў прамежках паміж баямі. «Крэдыты» ідуць на рамонт пашкоджанага танка, набыцьцё боепрыпасаў, расходных матэрыялаў і дадатковага абсталяваньня; на іх таксама набываюцца ўдасканаленыя вузлы і новыя баявыя машыны. Ад абсталяваньня, боепрыпасаў і танкаў, якія не выкарыстоўваюцца, можна пазбавіцца, выбавіўшы частку іх першапачатковага кошту. У будучыні плянуецца ўвесьці магчымасьць нутрагульнявога гандлю паміж гульцамі.
Гульнявы працэс у «World of Tanks» засноўваецца на бітве дзьвюх выпадкова падабраных камандаў па 15 гульцоў. Абмежаваньняў на выбар танкаў для ўдзелу ў бітвах няма: у адной камандзе могуць спалучацца танкі розных краінаў, розных гадоў выпуску, рэальныя танкі і экспэрымэнтальныя мадэлі. Умова перамогі ў бітве — поўнае зьнішчэньне каманды суперніка альбо захоп яго базы, для чаго адзін або некалькі танкаў павінны знаходзіцца ў адзначанай зоне некаторы час, не атрымліваючы пры гэтым пашкоджаньняў. У хуткім часе чакаецца ўводзіны рэжымаў «штурм-абарона» (адна з камандаў павінна, адбіўшы напад каманды суперніка, утрымаць зададзеную кропку) і «сустрэчны бой» (каманды спрабуюць захапіць адзіны на мапе кантрольны пункт).
Зносіны паміж гульцамі падчас баёў і каардынацыя дзеяньняў ажыцьцяўляюцца праз тэкставы чат альбо голасам (паміж гульцамі ў складзе ўзвода або роты).[6] Гулец, танк якога зьнішчаны, у бой не вяртаецца і можа назіраць за бітвай у рэжыме вольна пераключаючайся камэры, альбо пакінуць поле бою і вярнуцца ў ангар, адкуль неадкладна адправіцца ў іншую бітву на іншым танку, або дачакацца вяртаньня пашкоджанага танка з бою. Маецца рэйтынгавая сыстэма, якая адлюстроўвае статыстыку перамог і параз і фіксуе дасягненьні асобнага гульца.
Вялікае значэньне ў «World of Tanks» надаецца гістарычнай пэўнасьці баявых машын. Гэта тычыцца іх вонкавага выгляду, блізкага да рэалістычнасьці браняваньня, разьмяшчэньня ўнутраных і вонкавых агрэгатаў і экіпажу.[7] Пры стварэньні мадэляў танкаў распрацоўнікі кансультаваліся з вайсковымі гісторыкамі і экспэртамі ў вобласьці танкабудаваньня.
У гульні рэалізаваная складаная мадэль пашкоджаньняў, якая ўлічвае тып і таўшчыню брані, хуткасьць снарада і кут яго сустрэчы з бранёй, тып боепрыпасу і шэраг іншых фактараў. Стан танка таксама не вычэрпваецца адзіным парамэтрам «здароўя»: у канструкцыю кожнай машыны закладзеныя аб’екты, якія адпавядаюць рухавіку, хадавой частцы, гармаце, бояўкладцы, паліўным бакам і іншым найболей важным у функцыянальным пляне вузлам, а таксама чальцам павозкі; пры гэтым кожны такі аб’ект можа быць пашкоджаны індывідуальна, што адбіваецца на паводзінах танка: пашкоджаньне рухавіка спыніць рух танка, прабіты бак можа выклікаць пажар, а кантужаны камандзір ня зможа эфэктыўна выяўляць замаскіраваныя варожыя танкі.
Remove ads
Бронетэхніка ў гульні
У гульні прадстаўлена больш за 150[8] тыпаў танкаў і самаходных гаўбіц, якія складаліся на ўзбраеньні СССР, Трэцяга Райха, Вялікабрытаніі і Францыі, Кітая, Японіі і ЗША альбо распрацоўваліся ў гэтых краінах. У будучыні плянуецца таксама прадставіць тэхніку іншых краінаў.[9] У цэлым гульня ахапляе гісторыю танкабудаваньня з 1930-х па 1950-я гады.
Варта адзначыць, што ў гульні прысутнічаюць як танкі, якія рэальна ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, так і экспэрымэнтальныя мадэлі, якія існавалі толькі на чарцяжах або ў прататыпах (адным з прыкладаў служыць звышцяжкі танк «Маўс», які быў узьведзены ўсяго ў двух асобніках); акрамя таго, дапушчаюцца неаўтэнтычныя мадыфікацыі баявой тэхнікі — гарматы, вежы, рухавікі і г. д., якія ў рэальнасьці ніколі на дадзены танк не ўсталёўваліся.
Прадстаўленая ў гульні бронетэхніка ўмоўна дзеліцца на пяць клясаў (лёгкія, сярэднія і цяжкія танкі, а таксама процітанкавыя і гаўбічныя САУ) і 10 узроўняў.
Remove ads
Мапы
- «Вэстфілд»
- «Запаляр’е»
- «Карэлія»
- «Камарын»
- «Ласьвіль»
- «Лінія Зыгфрыда»
- «Манастыр»
- «Мураванка»
- «Перавал»
- «Пяшчаная рака»
- «Прохараўка»
- «Рэдшыр»
- «Руднікі»
- «Руінбэрг»
- «Рыбацкая бухта»
- «Стэпы»
- «Уцёс»
- «Хімэльсдорф»
- «Эль-Халуф»
- «Энск»
- «Эрленбэрг»
Узнагароды
- Найлепшая кліенцкая он-лайн-гульня КРИ-2010[10]
- Прыз за найлепшую гульнявую канцэпцыю («Best New Concept») ад парталу Massively.com на E3 2010[11]
- Узнагарода «Карона» ад часопіса «Лепшыя Кампутарныя Гульні»[12]
- «Выбар Рэдакцыі» ад выданьня «Хатні ПК»[13]
- «Выбар Рэдакцыі» ад гульнявога парталу Gameguru
- Найлепшая бясплатная MMORPG гульня («Best Free MMORPG») па меркаваньні супольнасьці MMO парталу MMORPG CENTER[14]
- Самая чаканая бясплатная MMORPG гульня («Most Anticipated Free MMORPG») па меркаваньні супольнасьці MMO парталу MMORPG CENTER
- Самая чаканая MMO гульня 2010 году («Most Anticipated MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE[14]
- Найлепшая стратэгічная MMO гульня 2010 году («Favorite Strategy MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE
- Найлепшая MMO гульня 2010 году па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі парталу Stopgame.ru[15]
- Рэкорд па адначасовым знаходжаньні гульцоў на адным гульнявым ММО-сэрвэры па вэрсіі Кнігі рэкордаў Гінэса
- Найлепшая MMO-гульня 2010 году па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі газэты «Віртуальныя радасьці»[16]
- «Gold Award» ад гульнявога парталу Gamers Daily News
- Найлепшая гульня КРИ-2011[17]
- Прыз глядацкіх сымпатыяў КРИ-2011
- «Best „Game that Needed the Award“ Award» па вэрсіі часопіса Gamepro па выніках E3 2011[18]
- «Rising Star Award for E3 2011» па вэрсіі mmorpg.com[19]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads