Чэрас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэрас — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на паўночны ўсход ад Мёраў, каля вёскі Сушкі. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёраў.

Возера
Чэрас
КраінаБеларусь
Плошча0,99 км²
Плошча вадазбору7 км²
Максымальная глыбіня12,8 м
Найбольшая даўжыня3,29 км
Найбольшая шырыня0,53 км
Даўжыня берагавой лініі7,74 км
Вышыня над узроўнем мора130 м[1]
Аб’ём вады6 млн м³
Каардынаты55°38′44.62″ пн. ш. 27°43′50.81″ у. д.
Чэрас на мапе Беларусі
Thumb
Чэрас
Чэрас

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Мёрыца. Плошча Чэрасу складае 0,99 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,8 м. Даўжыня возера — 3,29 км, найбольшая шырыня — 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,74 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6 млн м³, плошча вадазбору возера — 7 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—4 м, разараныя, у пэўных месцах пакрытыя хмызьняком.

Берагі возера пяшчаныя, месцамі знаходзяцца пад валунамі.

Вадаём зарастае прыбярэжнай расьліннасьцю да глыбіні 1,5 м.

Возера злучанае пратокай з Грэцкім возерам. Па берагах Чэрас мае некалькі крыніц.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads