Мёрыца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мёрыца — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 224 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Выцякае зь Мёрскага возера каля места Мёраў, цячэ ў межах Браслаўскай грады, вусьце за 1 км на поўнач ад вёскі Чамяры. Даліна выразная, скрынкападобная, на вялікім працягу слабазьвілістая, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня яе 50—100 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 5—7 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads