Чэрвія
італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэрвія (па-італьянску: Cervia) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Эмілія-Раманьня. Знаходзіцца ў правінцыі Равэнны. Зважаецца адным з галоўных марскіх курортаў правінцыі, бо места мае пляжную лінію даўжынёю ў 9 км.
Remove ads
Гісторыя
Настарэйшым паселішчам чалавека ў рэгіёне зважаецца вёска Манталета. Хутчэй за ўсё, гэта быў лягер пастухоў бронзавага веку, і ён датуецца блізу 3000—1000 гадоў да н. э. Верагодна, саляныя балоты выкарыстоўваліся ў часы эпохі этрускаў. Магчыма, дзеля саляроў, нават сэзонных, тут будаваліся паселішчы. Знаходкі паказваюць на пэўную шчыльнасьць насельніцтва ўжо ў I стагодзьдзі да н. э. Да рымскага часу горад захоўваў назву Фікокл[3]. У Сярэднявеччы горад пашыраўся. У ім зьявіліся ўмацаваныя брамы, палац Прыёраў, сем цэркваў і замак, які, паводле легенды, быў пабудаваны імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам. Назва таксама зьмянілася на Чэрвія. Пасьля доўгага шэрагу падзеяў места трапіла ў склад Папскай дзяржавы. Чэрвія таксама згадваецца ў «Боскай камэдыі» Дантэ.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads