Шакал звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шакал звычайны[1] або Шакал азіяцкі[1] (Canis aureus) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сабачыя (Canidae).
У 2016 годзе ўпершыню зафіксаваны на тэрыторыі Беларусі ў Бераставіцкім раёне[2]
Remove ads
Распаўсюджваньне
Сустракаецца ў Азіі і Эўропі, на вышынях 0–2000 м. Дзякуючы сваёй устойлівасьці да засушлівых умоваў і ўсяеднаму рацыёну, шакал можа жыць у самых розных месцах пражываньня, пачынаючы ад паўзасушлівых рэгіёнаў і заканчваючы лясамі, мангравымі зарасьнікамі, сельскагаспадарчымі, сельскімі і паўгарадзкімі месцамі. Шакалы адважваюцца ноччу заходзіць у жытло людзей, каб харчавацца смецьцем. Звалкі таксама рэгулярна прыцягваюць шакалаў.
Remove ads
Апісаньне
Даўжынёю складае ад 69 да 85 см, даўжыня хваста — 20–30 см, маса ад 6 да 14 кг, вышыня ў плячах 45–50 см. Лапы доўгія ў адносінах да цела, а лапы тонкія зь невялікімі падушачкамі. Морда і ногі доўгія. Хвост кароткі. Валасяны полаг звычайна грубы і ня вельмі доўгі, мае залаціста-жоўты колер, але ёсьць рэгіянальныя адрозьненьні.
Лад жыцьця
Асноўнай сацыяльнай адзінкай ёсьць злучаная пара або злучаная пара і ейны маладняк. Усе іхныя паводзіны вельмі сынхранізаваныя. Сумеснае паляваньне важна для шакалаў. Сем’і ўтрымліваюць тэрыторыі плошчай ад двух да трох квадратных кілямэтраў цягам году. Шакалы вядуць выключна начны лад жыцьця ў раёнах, населеных людзьмі, але могуць быць часткова дзённымі ў іншых месцах. Яны капаюць пячоры дзеля хованкі або выкарыстоўваюць расколіны ў скалах або пячоры, выкапаныя іншымі жывёламі. Шакалы спажываюць 54% жывёльнай ежы і 46% расьліннай. Пры нагодзе ядуць падаль. Працягласьць жыцьця складае восем гадоў у дзікай прыродзе і да 16 гадоў у няволі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads