Шарлёттаўн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарлёттаўн (па-ангельску: Charlottetown) — сталіца і найбуйнейшы горад самай дробнай канадзкай правінцыі Востраў Прынца Эдўарда.
Насельніцтва — 32 174 жыхары (2006), мэтраполіі — 58 625 чалавек, у асноўным, беласкурыя. Больш за 91% — хрысьціяне, большасьць — каталікі і пратэстанты.
На месцы гораду раней былі індзейскія паселішчы (мікмакі). У 1720 годзе французы заснавалі цьвердзь, якая ў 1758 годзе перайшла пад кантроль ангельцаў. Сам Шарлёттаўн, названы ў гонар жонкі Георга III і будучай бабулі каралевы Вікторыі Шарлёты Мэкленбург-Страліцкай, быў заснаваны ў 1764 годзе, статус гораду атрымаў 17 красавіка 1855 году.
Горад таксама вядомы правядзеньнем у 1864 годзе канфэрэнцыі дэлегатаў ангельскіх і паўночнаамэрыканскіх калёніяў, якая заклала пачатак утварэньню Канадзкай канфэдэрацыі[1].
Шарлёттаўн інтэнсіўна наведваецца турыстамі, у горадзе захавалася шмат славутасьцяў канца XVIII—XIX стагодзьдзяў. Акрамя таго, у Шарлёттаўн часта заходзяць круізныя судны.
Клімат, як і па ўсім востраве, мяккі і вільготны, моцны ўплыў на надвор’е аказвае Атлянтычны акіян. Тэмпэратура студзеня-лютага — каля −7 °C, ліпеня-жніўня — +17-+18°С. Узімку назіраюцца адлігі і сьнегапады. Улетку пахмурна і дажджліва.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads