Шацак (Украіна)
мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шацак (па-ўкраінску: Шацьк) — мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, сярод Шацкіх азёраў. Адміністрацыйны цэнтар Шацкага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 5708 чал.
Знаходзіцца за 156 км ад Луцку, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Любомаль на лініі Ягадын — Ковель. Мястэчка стаіць на аўтамагістралі Львоў — Берасьце.
Remove ads
Гісторыя
- 1410: першыя згадкі ў зьвязку з тым, што кароль Ягайла накіраваў у Шацкія лясы паляўнічых.
- XV стагодзьдзе: у Любомльскай воласьці Холмскай зямлі.
- 1564: згодна зь люстрацыяй налічваў 35 двароў цяглавых сялянаў, 7 — агароднікаў, 3 — каморнікаў і 33 — рыбакоў.
- 1595: згадваецца як мястэчка.
- 1768—1849: уладаньне Браніцкіх.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: напрыканцы верасьня польскія ваенныя часткі пасьпяхова далі тут збройны супраціў часткам Чырвонай арміі, пазьней Шацак увайшоў у склад Ўкраінскай ССР.
- 25 чэрвеня 1941 — 21 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1983: утвораны Шацкі нацыянальны парк.
- 1993: цэнтар раёну.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Насельніцтва
- 1860 — 1557 чал.
- 1906 — 2886 чал.
- 2001 — 5708 чал.
Славутасьці
- Царква Раства Багародзіцы (1838).
Літаратура
- Szack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 758
Вонкавыя спасылкі
Шацак (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads