Швэдзкая брама (Рыга)

збудаваньне ў Рызе (Латвія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Швэдзкая брама (Рыга)
Remove ads

Швэдзкая брама (па-латыску: Zviedru vārti, па-швэдзку: Svenskporten) — помнік культуры, архітэктурны комплекс, разьмешчаны ў некалькіх дамах на вуліцы Торня ў Старым горадзе Рыгі, Латвія.

брама
Швэдзкая брама
лат. Zviedru vārti
Thumb
КраінаЛатвія
МесцазнаходжаньнеРыга
Каардынаты56°57′05″ пн. ш. 24°06′23″ у. д.
Дата заснаваньня1698
Швэдзкая брама на мапе Латвіі
Thumb
Швэдзкая брама
Швэдзкая брама
Швэдзкая брама на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

У канцы XVII стагодзьдзя ўздоўж гарадзкога муру будуюцца жылыя дамы́. Да іх неабходна было пракласьці праезд, які б можна было зачыняць. З гэтай мэтай у 1698 годзе, падчас швэдзкага панаваньня, у муры жылога дому была прабіта новая гарадзкая брама. Побач некалі знаходзілася абарончая вежа Юргена — цяпер яе рэшткі ўбудаваныя ў суседні з брамай дом № 11.

У 1926 годзе брама была арэндаваная ў гораду Грамадой архітэктараў Латвіі, і будынак быў перабудаваны. Увесь комплекс атрымаў сёньняшні выгляд пасьля рэканструкцыяў 1953—1956 і 1986—1987 гадоў.

Remove ads

Швэдзкая брама ў літаратуры

Герой сэрыі дэтэктыўных раманаў швэдзкага пісьменьніка Гэнінга Манкеля Курт Валяндэр наведаў Швэдзкую браму ў рамане Рыскія сабакі.

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads