Швэрынскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швэры́нскі замак (па-нямецку: Schweriner Schloss) — замак (палац) з тысячагадовай гісторыяй у горадзе Швэрын у Нямеччыне, зямля Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Разьмяшчаецца ў цэнтры гораду на Палацавым востраве, які злучаны двума мастамі з горадам і палацавым садам. Працяглы час служыў рэзыдэнцыяй мэкленбурскіх герцагаў, а ў наш час у палацы засядае ляндтаг Мэкленбургу — Пярэдняй Памяраніі.
| Замак | |
Швэрынскі замак | |
Фасад Швэрынскага замку | |
| Краіна | Нямеччына |
| Месцазнаходжаньне | Швэрын, Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія |
| Адрас | Lennestraße[d] (1)[1] |
| Каардынаты | 53°37′27″ пн. ш. 11°25′08″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | гістарызм[d] |
| Аўтар праекту | Георг Адольф Дэмлер |
| Будаваньне | 1845—1857 гады |
| Статус | помнік архітэктурнай спадчыны ў Мэкленбургу — Пярэдняй Памяраніі[d] і Сусьветная спадчына ЮНЭСКО |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Швэрынскі замак на мапе Нямеччыны Швэрынскі замак | |
Раней на месцы палаца на маленькім востраве ў Швэрынскім возеры ў 965 годзе была пабудавана славянская фартэцыя. Сучасны палац, які эклектычна зьмяшаў некалькі архітэктурных стыляў, пабудаваны ў 1845-1857 гадах па заказе вялікага герцага Мэкленбург-Швэрынскага ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя архітэктарам Георгам Адольфам Дэмлерам.
Remove ads
Галерэя
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
