Чортаў камень Шкленікоўскі
геалягічны помнік прыроды From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чортаў камень Шкленікоўскі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Шкленікова Мядзельскага раёну Менскай вобласьці, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1]. Разьмешчаны на полі, у 12 км на паўднёвы ўсход ад гораду Мядзел, за 3 км на паўночны захад ад вёскі Сваткі, у 1 км на поўдзень ад вёскі Шкленікова.
Даўжыня 4,6 м, вышыня 0,8 м; плошча ахоўваемай тэрыторыі — 14 м².
Remove ads
Паданьне
Адносіцца да Чортавых камянёў-краўцоў і згодна паданьню:
«быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзеньне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на сьпіне яшчэ і трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасьля чаго яго ніхто больш не бачыў[2]."
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads