Шоша

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шоша
Remove ads

Шо́ша — рака ў Беларусі, у басэйне Дзьвіны. Цячэ ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 304 км², Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўныя прытокі — Чысьцянка і Лучайка (левыя).

Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Надазер’я, упадае ў возера Плісу з усходу, за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Прудаўя. Цячэ Вушацка-Лепельскім узвышшам, у вярхоўі і сярэдняй плыні лясістай мясцовасьцю.

Даліна скрынкападобная, зьвілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Абалона вузкая, чаргуецца па берагох, месцамі адсутнічае. Рэчышча зьвілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у верхняй плыні да 12 м у сярэдняй і ніжняй. У сярэдняй плыні прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads