Пліса (возера)
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пліса — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мнюты. Знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 17 км на паўночны ўсход ад места Глыбокага. Плошча паверхні возера 4,24 км². Даўжыня 6,2 км, найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 23,6 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 18,2 км.
Возера
Пліса
Пліса на мапе Беларусі ![]() ![]() Пліса |
На паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Пліса.
Remove ads
Апісаньне
Катлавіна возера складанага тыпу, лопасьцевай формы, выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 мэтраў, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія зьвілістая і ўтварае вялікія затокі. Берагі нізкія, пясковыя і забалочаныя. Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 мэтраў займаюць каля 20% плошчы возера. Дно да глыбіні 6—7 мэтраў пясковае, глыбей высьцілаецца слоем сапрапэлю таўшчынёй каля 5 мэтраў.
На возеры 7 выспаў агульнай плошчай каля 0,025 км².
Возера мэзатрофнае, праточнае. Упадаюць рэкі Шоша і Сьвіліца, ручаі. Выцякае рака Мнюта.
Remove ads
Флёра і фаўна
Возера зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа расьліннасьці — трысьнёг, чарот, аер. Да глыбіні 3 мэтры растуць рдзесты.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, гусьцяра, судак, мятуз, краснапёрка, язь[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads