Шпаер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шпаер
Remove ads

Шпа́ер (па-нямецку: Speyer) — горад на паўднёвым захадзе Нямеччыны, у зямлі Райнлянд-Пфальц. Размешчаны на Райне. Насельніцтва 49 712 чалавек (31 сьнежня 2011). Горад вядомы сваёй катэдрай, якая з 1981 году ўваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Thumb
Шпаерская катэдра
Хуткія факты
Remove ads

Назва

Археалягічныя зьвесткі дазваляюць меркаваць, што горад быў населены кельтамі 500 гадоў да н. э., спачатку меў назву Навіямагус (Noviomagus), пазьней, у эпоху рымлянаў, горад быў вядомы пад імем Аўгуста Неметум і Цывітас Неметум (горад племя Неметэр), па імені германскага племені, засяляўшага гэтую вобласьць. У VI стагодзьдзі горад атрымаў імя Сьпіра (Spira) ад назвы ракі Шпаербах (Speyerbach), якая працякае праз горад. У Сярэдневеччы Шпаер набывае надзвычай важнае значэньне.

Remove ads

Геаграфія

Шпаер разьмешчаны на Верхнярайнскай нізіне за 20 км на поўдзень ад Людвігсгафэну і Мангайму і за 34 км да поўначы ад Карльсруэ, на месцы ўпадзеньня ракі Шпаербах у Райн.

Гісторыя

  • 10 да н. э. — заснаваньне рымскага ваеннага лягеру на тэрыторыі Шпаера
  • 346 — першыя згадкі біскупа горада
  • 496 да 506 — першае зьяўленьне назвы «Сьпіра»
  • 1030 — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Конрад II пачынае будаўніцтва Шпаерскага сабору. Цяпер гэта — самая вялікая царква ў раманскім стылі, якая захавалася да нашага часу.
  • 1076 — імпэратар Генрых IV зьдзяйсьняе з сваёй сталіцы Шпаера знакаміты паход у Каносу
  • 1096 — вядомы габрэйскі пагром падчас першага крыжовага паходу
  • 1294 — Шпаер губляе свае былыя сталічныя правы і з гэтага часу вольны горад Сьвятой Рымскай імпэрыі
  • 1529 — на зьезьдзе ў Шпаеры прадстаўнікі лютэранскіх нямецкіх княстваў выказваюць пратэст супраць анты-рэфармацыйнай рэзалюцыі. Адсюль паняцьце пратэстантызм
  • 1689 — горад моцна разбураны францускімі атрадамі
  • Паміж 1792 і 1814 Шпаер знаходзіцца пад францускай акупацыяй
  • 1990 — Шпаер святкуе сваё 2000-годзьдзе
  • 1991 — Музэй тэхнікі ў Зінсгайме адкрывае свой філіял у Шпаеры

Адміністрацыйны падзел

Ідэнтыфікацыйны код суб’екту самакіраваньня -07 3 18 000. Горад падзяляецца на 4 гарадзкія раёны.

Гарады-сябры

Фатаздымкі

Глядзіце таксама

  • Malleus Maleficarum

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads