Штаб Беларускага корпусу самааховы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Штаб БСА — кіроўны орган БСА, таксама Вярхо́ўнае кама́ндаваньне БСА. Штаб збольшага займаўся стварэньнем беларускіх вайсковых фармаваньняў у межах БСА.
Remove ads
Стварэньне
29 чэрвеня Вільгэльм Кубэ даручыў фармаваньне батальёнаў БСА Івану Ермачэнку й адначасова папярэдзіў, што яны будуць падпарадкоўвацца камандоўцу СС і паліцыі ў Беларусі. Ніякіх іншых дэталяў ён не зазначыў — іх распрацоўкай павіннае было заняцца кіраўніцтва БНС.
Па вайне Францішак Кушаль пісаў, што загад гэты зрабіў на іх вельмі непрыемнае ўражаньне. Зь яго ясна вынікала, што роля доктора Ермачэнкі й людзей, пакліканых Ермачэнкам, зводзілася толькі да таго, каб паклікаць людзей, адзець іх, заквартараваць і накарміць, а астатняе належала ўжо да немцаў.
Аднак Ермачэнка адразу ж узяўся за справу. Неўзабаве пасьля атрыманьня загаду Цэнэра (ад 15 ліпеня аб стварэньні БСА) ён распачаў арганізацыю штаба БСА і прызначыў ягоным шэфам падпалкоўніка Язэпа Гуцьку.
Remove ads
Склад
Каб стварыць бачнасьць таго, што корпус знаходзіцца пад беларускім кіраўніцтвам, немцы на ўсе вышэйшыя камандныя пасады ў ім дазволілі прызначыць беларусаў. У выніку да красавіка 1943 году, вярхоўнае камандаваньне БСА выглядала наступным чынам:[1]
- Кіраўнік Цэнтральнай рады БНС Іван Ермачэнка — шэф (галоўны камэндант) БСА
- Падпалкоўнік Язэп Гуцько — начальнік штабу БНС
- Капітан Францішак Кушаль — Галоўны рэфэрэнт («ваенны міністар») БНС і начальнік яе ваеннага аддзелу (Галоўны Вайсковы Рэферэнт БСА[2]). У яго падначаленьні ў кожнай акрузе Беларусі знаходзіліся адмысловыя акруговыя рэфэрэнты, якія павінныя былі адказваць за фармаваньне мясцовых батальёнаў самаабароны.
Remove ads
Заняпад
Напрыканцы ліпеня 1942 году ляяльнага да палітыкі Кубэ Цэнэра зьмяніў СС-брыгадэфюрэр Вальтэр Шымана, які адразу ж пачаў выпраўляць «памылкі» свайго папярэдніка. У верасьні ён адабраў у Ермачэнкі тытул «галоўнага камэнданта» БСА й распусьціў ягоны штаб[3]. А ў красавіку 1943 году была распушчаная й Самаахова.
Крыніцы
Вонкавя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads