Генэральная акруга Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генэральная акруга Беларусь
Remove ads

Генэра́льная акру́га «Белару́сь» (ням. Generalbezirk Weißruthenien) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Райхскамісарыяту «Остлянд», створана нацысцкай Нямеччынай на акупаванай тэрыторыі СССР і заходнебеларускіх земляў, што да верасьня 1939 году знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар месьціўся ў Менску.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Напачатку акруга ўлучала тэрыторыю Наваградзкага ваяводзтва, часткі Віленскага і Палескага ваяводзтваў Польскай Рэспублікі, а таксама тэрыторыю Беларускай ССР і Смаленшчыну. Была падзеленая на чатыры галоўныя вобласьці (ням. Hauptgebieten) з цэнтрамі ў Віцебску, Магілеве, Менску й Смаленску. У 1942 годзе ўлада нямецкае цывільнае адміністрацыі была абмежаваная. Смаленшчына і значная частка Беларускай ССР (акрамя Барысава, Менску і Слуцку) адышлі пад кантроль нямецкіх вайсковых уладаў. Генэральная акруга на той час падзялялася на абласныя камісарыяты (ням. Gebietskommissariate) з цэнтрамі ў Баранавічах, Вялейцы, Ганцавічах, Глыбокім, Лідзе, Менску, Наваградку, Слоніме й Слуцку.

У лютым 1944 году ў склад Генэральнай акругі «Беларусь» перадалі Вільню з ваколіцамі, якая была часткай акругі «Летува»[2], а таксама Берасьцейскі, Кобрынскі і Пінскі гебіты[3], якія раней знаходзіліся ў складзе Генэральнай акругі Валынь-Падольле Райхскамісарыяту Ўкраіна.

Remove ads

Школа

У 1942—1943 гады ў Генэральнай акрузе Беларусі стварылі 4- і 7-клясныя школы на беларускай мове. Зь іх 600 працавала ў Менскай акрузе і па 400 — у Баранавіцкай, Вялейскай і Глыбоцкай[4].

Падпольле

У частцы Генэральнай акругі «Беларусь», створанай з акупаванай тэрыторыі БССР, найбольш моцным падпольлем зьяўлялася савецкая антынямецкая партызанка. У Заходняй Беларусі савецкія партызаны былі нашмат слабейшымі, перш за ўсё з-за недахопу падтрымкі ад мясцовага насельніцтва[5]. Трываў там польска-савецкі канфлікт, які на Наваградчыне ператварыўся ў вайну паміж польскай Арміяй Краёвай і савецкімі партызанамі. Дадатковым фактарам быў беларускі нацыянальны рух. Нямецкая акупацыйная ўлада наўмысна правакавала нацыянальныя канфлікты, у выніку чаго стасункі паміж беларусамі і палякамі пагоршыліся, але не да ступені адкрытага канфлікту[6].

Remove ads

Гаўляйтэры

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads