Штурм Грац
аўстрыйскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Штурм» (па-нямецку: Sturm) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Грацу. Заснаваны ў 1909 годзе. Пяціразовы чэмпіён Аўстрыі і сяміразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі.
Remove ads
Гісторыя
«Штурм» быў закладзены ў 1909 годзе як працоўная каманда ў процівагу да іншага грацаўскага клюбу ГАК, які паўстаў у 1902 годзе. У пэрыяд 1920-х і 1930-х гадоў каманда гулоўным чынам спаборнічала ў рэгіянальным чэмпіянаце Штырыі.
Па аншлюсе 1938 году Аўстрыя стала часткай Нямецкага Райху, і, такім чынам, аўстрыйскія клюбы сталі часткай нямецкага футбольнага зьвязу. «Штурм» у 1940 годзе ўзяў удзел у розыгрышы Кубка Нямеччыны. У наступным дружаны спаборнічала ў рэгіянальных лігах Нямеччыны. У 1949 годзе ўжо па Другой сусьветнай вайне «Штурм» далучыўся да аўстрыйскага нацыянальнага першынства, стаўшы першым клюбам ня зь Вены ў ім.
Першага сапрыўды вялікага посьпеху заўзятарам клюбу выпала пачакаць. Ачолены трэнэрам Ота Барычам, «Штурм» у сэзоне 1980—1981 гадоў фінішаваў другім у чэмпіянаце. Аўстрыйцы ўзялі ўдзел у розыгрышы Кубка УЭФА 1983—1984 гадоў. Клюб здолеў дайсьці да чвэрцьфіналу, перагуляўшы румынскі «Спортул Стэдэнцэск», італьянскую «Вэрону» і прадстаўніка НДР «Лякаматыў». Непераадольным для аўстрыйцаў быў ангельскі «Нотынггэм Форэст». Не зважаючы на тое, што пасьля выяздной паразы зь лікам 1:0, «Штурм» у асноўны час выгуляў у гасьцёў зь лікам 1:0, дзякуючы голу з пэнальці Божы Бакаты, ангельцы здолелі забіць гол у дадатковы час і крочыць далей у паўфінал[3].
Remove ads
Склад
- Актуальны на 15 лютага 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads