Шчасьце (Украіна)
Места ў Луганскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шча́сьце (па-ўкраінску: Щастя) — места ў Луганскай вобласьці, места-спадарожнік Луганску, падпарадкаванае Луганскай мескай радзе. Знаходзіцца на левым беразе ракі Северскі Данец. Насельніцтва на 2011 год — 13 105 асобаў. Асноўны прамысловы аб’ект — Луганская цеплавая электрастанцыя.
Remove ads
Мінуўшчына
Места паўстала ў 1963 на месцы вёскі, заснаванае прыгоннымі-ўцекачамі ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя. У 1754 року імпэратрыца Кацярына II падаравала землі, прылеглыя да Данца, і сялянаў свайму прыдворнаму — Рыгору Кавалінскаму. Ад прозьвішча ўласьніка вёска «ў народзе» стала называцца Кавалінкаю.
Паводле зьвестак на 1864 рок у казённай вёсцы Старабельскага павету Харкаўскай губэрні жыло 510 асобаў (250 мужчынскай стаці й 260 — жаночай), налічвалася 49 дваровых гаспадарак[2].
Па стане на 1885 рок — у Стараайдарскай воласьці, 661 жыхар, 96 дваровых гаспадарак[3].
Паводле перапісу 1897 року колькасьць жыхароў узрасла да 830 асобаў (420 мужчынскай стаці і 410 — жаночай), зь якіх усе — праваслаўнае веры[4].
Паводле зьвестак 1914 року — 1230 жыхароў[5]. Дзейнічала 2-клясная парафіяльная школа. У гэтым жа годзе памешчык Пятро Кавалінскі з жонкай Кацярынай пабудавалі цагляны Сьвята-Кацярынінскі храм.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads