Шчыліназуб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчыліназуб (Solenodon) — адзіны род зь сямейства шчыліназубавых клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя віды, якія жывуць на астравах Гаіці і Куба. Выкапныя зямлярыйкавыя вядомыя ад плейстацэну на востраве Гаіці[1][2][3].
Даўжыня ад носа да хваста складае 280–390 мм, даўжыня хваста 175–255 мм, маса ≈ 1 кг. Хвост і ступні амаль голыя. У S. paradoxus валасяны полаг ад чарнавата-бурага да глыбокага чырванавата-карычневага, звычайна з невялікай квадратнай плямай белага колеру ў сярэдзіне патыліцы. У S. cubanus валасяны полаг чарнавата-карычневы з белым альбо жаўтлява-карычневы. Лыч падоўжаны, ноздры адкрыты ў бакі, вочы маленькія, вушы часткова голыя. На лапах 5 пальцаў; пярэднія — даўжэйшыя і больш выгнутыя, чым заднія. Зубная формула: 3/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 40 зубоў[1][2][3].
Насяляюць лясы і хмызьнякі, часта вакол плянтацый. Асноўнай здабычай шчыліназубаў ёсць жывёлы (у тым ліку вусякі), але яны часам ядуць і расьлінны матэрыял. Яны актыўныя ў начны час. Шчыліназубы адносна сацыяльныя[1][2][3].
Remove ads
Сыстэматыка
Шчыліназубавыя (Solenodontidae)
- род шчыліназуб (Solenodon)
- від Solenodon cubanus
- від Solenodon paradoxus
- від † Solenodon arredondoi
- від † Solenodon marcanoi
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads