Шылакарчма

места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Шылакарчма
Remove ads

Шылакарчма́ (па-летувіску: Šilutė) — горад у заходняй Летуве, недалёка ад мяжы з Расеяй і Курскай затокі. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 21 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шылакарчмянскага раёну Клайпедзкага павету. Шылакарчма адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Шылакарчма была заснаваная ў 1511 годзе на дарозе паміж Клайпедай і Тыльзытам (цяпер Савецк) на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі. Сьпярша гэта было месца, дзе адпачывалі вандроўцы на дарозе паміж гэтымі гарадамі (адсюль і пайшла назва гораду). У 1550 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл, а паселішча пачало інтэнсіўна разьвівацца. З-за блізкасьці буйных гарадоў Шылакарчма не атрымлівала статус гораду да 1941 году. На працягу 500 гадоў горад быў славуты сваім рыбным гандлем.

У 1923 годзе разам з Клайпедай Шылакарчма адышла Летувіскай Рэспубліцы, але ў 1939 годзе дабравольна перададзена ў склад Нямеччыны. У часы Другой сусьветнай вайны тут разьмяшчаўся буйны лягер для ваеннапалонных.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads