Шылакарчмянскі раён
раён Клайпедзкага краю Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шылакарчмянскі раён (па-летувіску: Šilutės rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка ў заходняй Летуве ў складзе Клайпедзкага павету. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува. Шылакарчмянскі раён вядомы тым, што тут знаходзіцца вусьце Нёмана. 20% плошчы раёну займаюць лясы, 20,4% — водная паверхня, 35,8% — сельскагаспадарчыя землі, 13,2% — палі, паселішчы і дарогі займаюць 3,5%.
Remove ads
Паселішчы
У Шылакарчмянскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 1 горад — Шылакарчма;
- 7 мястэчак — Гардама, Катычы, Кінта, Русна, Швэкшна, Вайнута і Жэмайча-Науместа;
- 311 вёсак.
Колькасьць насельніцтва
- Шылакарчма — 21 476 чал;
- Швэкшна — 2053 чал;
- Жэмайча-Науместа — 1716 чал;
- Русна — 1642 чал;
- Тракседжа — 1246 чал;
- Юкнайча — 1106 чал;
- Вайнута — 993 чал;
- Маціка — 967 чал;
- Сауга — 945 чал;
- Рагрына — 934 чал.
Староствы
Шылакарчмянскі раён падзелены на 11 старостваў:
- Гардамскае (па-летувіску: Gardamo seniūnija);
- Юкнайцкае (па-летувіску: Juknaičių seniūnija);
- Катычайскае (па-летувіску: Katyčių seniūnija);
- Кінтайскае (па-летувіску: Kintų seniūnija);
- Русьненскае (па-летувіску: Rusnės seniūnija);
- Сайгайскае (па-летувіску: Saugų seniūnija);
- Шылакарчмянскае (па-летувіску: Šilutės seniūnija);
- Швэкшненскае (па-летувіску: Švėkšnos seniūnija);
- Усенскае (па-летувіску: Usėnų seniūnija);
- Вайнуцкае (па-летувіску: Vainuto seniūnija);
- Жэмайча-Наўместаўскае (па-летувіску: Žemaičių Naumiesčio seniūnija).
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads