Шылува
мястэчка ў Ковенскім павеце Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шылува́ (па-летувіску: Šiluva, па-польску: Szydłowo) — мястэчка ў Летуве, у гістарычнай вобласьці Жамойці. Цэнтар староства ў Расенскім раёне Ковенскага павету. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Расенаў. Насельніцтва — 635 чал. (2011).
Шылува — адзін з цэнтраў каталіцкіх пілігрымак Летувы.
Remove ads
Мінуўшчына
Шылува ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1457 рокам у сувязі з будаўніцтвам Касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ды апосталаў Пятра і Барталямэя летувіскім шляхцічам Пэтрасам Гедгаўдасам. Пазьней мястэчка стала вядомым дзякуючы фэсту Нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.
З прыходам Рэфармацыі ў XVI стагодзьдзі мноства жыхароў Шылувы навярнуліся ў кальвінізм, а касьцёл быў разрабаваны і ўрэшце закрыты. Апошні пробашч, Ян Галубка, закапаў рэліквіі і дакумэнты побач з касьцёлам.
У 1608 року дзецям, якія пасьвілі авечак, аб’явілася Дзева Марыя, паказаўшы месца, дзе закапаныя дакумэнты. У 1622 року зь іхняй дапамогай каталікі здолелі вярнуць сабе касьцёл. На месцы аб’яўленьня паўстаў драўляны касьцёл і стаў ладзіцца фэст, а абраз Дабраславёнай Дзевы Марыі з Божым Дзіцём стаў лічыцца цудадзейным.
У 1786 року была збудаваная базыліка Нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, якая захавалася да нашага часу.
За расейскім часам ў Шылуве распаўсюджвалася літаратура, якую дастаўлялі кніганошы з Прусіі, таму расейскія ўлады забаранілі сьвяткаваньне фэсту. Ягонае адзначэньне ўзнавілася пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1918 року. Пасьля далучэньня Балтыкі да СССР у 1940 року савецкія ўлады спрабавалі забараніць традыцыю, аднак канчаткова ня здолелі гэтага зрабіць. Напрыклад, у 1979 року падчас пілігрымкі КДБ перакрыла ўсе дарогі да Шылувы з прычыны нібыта эпідэміі сьвіной чумы.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Летувы ў 1990 року аднавіўся і старажытны фэст у гонар Дзевы Марыі, на які зьбіраліся пілігрімы з розных кутоў краіны. У 1993 року падчас візыту ў Летуву Папа Ян Павал II пабываў у пілігрымцы да касьцёлу Дзевы Марыі ў Шылуве. На дзясятую гадавіну папскага візыту была адкрытая новая ўстанова для пілігрымаў і сэмінарыстаў пад назовам „Дом Яна Паўла II“ (лет. Jono Pauliaus II namai).
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
- Барокавы касьцёл нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі(lt) (1760—1786)
- Неагатычная капліца (1912—1924)
Вядомыя ўраджэнцы
- Язэп Аляшкевіч — беларускі і польскі маляр
- Мэндэль Закс — жыдоўскі рабін
- Эймунтас Някрошус — савецкі і летувіскі рэжысэр
Глядзіце таксама
- Маці Божая Шылуўская(en)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads