Шэр (сьпявачка)

сьпявачка, акторка, тэлевядучая ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Шэр (сьпявачка)
Remove ads

Шэ́рылін Саркіся́н Лап’е́р Бо́на О́лмэн (па-ангельску: Cherilyn Sarkissian LaPiere Bono Allman; нар. 20 траўня 1946 году, Эль-Сэнтра, Каліфорнія), вядомая пад псэўданімам Шэр (па-ангельску: Cher) — амэрыканская поп-сьпявачка армянскага паходжаньня, аўтарка песень, акторка, рэжысэрка, тэлевядоўца. Адметная сваім сьпеўным контральтам і працяглай шасьцідзесяцігадовай кар’ерай.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Займела папулярнасьць у 1965 року ў складзе фолк-рокавага дуэту з уласным мужам дзякуючы песьні „I Got You Babe“, якая ўзначаліла гіт-парады ЗША і Вялікабрытаніі. Адначасна ў 1966 року Шэр пачала сольную кар’еру. У 1970-я пачала весьці тэлевізійныя перадачы. За гэты час стала артысткай, якая мае найбольшую колькасьць 1-ых месцаў у гіт-парадах ЗША.

У 1975 року разьвяліся з Соні Бона.

У 1982 року дэбютавала ў Брадўэйскай пастанове „Come Back to the Five and Dime, Jimmy Dean, Jimmy Dean“ ды зьнялася ў ейнай экранізацыі. Працягнула здымкі яшчэ ў некалькіх фільмах і атрымала прэмію Акадэміі найлепшай акторцы за ролю ў фільме „Зачараваныя Месяцам“ (1987). Пасьля зноў зьвярнулася да музычнай кар’еры і запісала рокавыя альбомы Cher (1987), Heart of Stone (1989), Love Hurts (1991). Альбом танцавальнага попу Believe зноў вывеў сьпявачку на першае месца па продажах у Вялікабрытаніі і прынёс ёй узнагароду Billboard за аднайменны самотнік.

Шэр уваходзіць у сьпіс найпрадаванейшых музычных выканаўцаў — колькасьць ейных прададзеных альбомаў перавышае 100 мільёнаў асобнікаў. Ляўрэатка прэміяў „Грэмі“, „Эмі“, Акадэміі, трох Залатых Глёбусаў, прэміі Канскага кінафэстывалю, „Іконы Billboard“, Цэнтру Кенэдзі і Рады мадэльераў Амэрыкі. Адзіная артыстка, музыка якой займала першыя месцы ў гіт-парадах Billboard на працягу шасьці дзесяцігодзьдзяў (ад 1960-х да 2010-х).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Бацька Шэрылін — Джон Саркісян — кіроўца грузавіка армянскага паходжаньня; маці — Джорджыя Голт — акторка і мадэлька[3][4][5][6]. Бацькі разьвяліся, калі дзяўчынцы было дзесяць месяцаў[5]. Пазьней маці выйшла за актора Джона Саўтгола[7]; гэтая сям’я распалася, калі Шэр было 9[8]. Маці яшчэ некалькі разоў выходзіла замуж і пераяжджала па ўсёй краіне.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads