Чапля шэрая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чапля шэрая
Remove ads

Шэрая чапля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка семейства чаплевых.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Thumb
Чэрап
Thumb
Ardea cinerea

Можа дасягаць 0,9-1,0 мэтру ў даўжыню. Пры гэтым размах яе крылаў дасягае 1,75-1,95 мэтру. Галава вузкая зь вялікай дзюбай. На патыліцы маюцца чорныя пер’і, якія зьвісаюць з галавы. Апярэньне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру, астатняй часткі цела — сінявата-шэрае. Лапы жаўтавата-шэрыя. Крык птушкі рэзкі, хрыплы, каркаючы. Атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк».

Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджаньне. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Эўропы, Азіі. Водзяцца яны і ў асобных рэгіёнах Афрыкі. Жыве ўздоўж балот, рэк, азёраў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads