Эдвард Тарлецкі

беларускі журналіст, грамадзкі дзяяч, праваабаронца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі (сцэнічныя імёны Norma Pospolita[1][2], Мадам Жу Жу[3][4]; нар. 5 лютага 1969 у г. Менску, Беларусь) — журналіст, грамадзкі дзяяч, праваабаронца. Выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесьці), сьпявак.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 лютага 1974 г. у Менску (бацька — Тарлецкі Зянон Пятровіч з роду Тарлецкіх і Гедройцаў, нарадзіўся ў 1946 г. Роўна, Украіна; маці — Шакура Галіна Пятроўна з роду Шакураў і Бортнікаў, нарадзілася ў 1948 г. Менск, Беларусь)

У 1993 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спэцыяльнасьці «фатаграфія і фотатэхніка»; у 1996 — курс «Міжнародная школа журналістыкі» пры ЭГУ (г. Менск).

З 1990 па 1993 працаваў як фатограф у Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь. З 1993 па 1996 — рэдактар Беларускай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі. Быў супрацоўнікам радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная».

У 1994—1998 гадах у якасьці карэспандэнта, супрацоўнічаў з Радыё «Свабода»[5][6][7]. Быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў[8][9].

З 1995 па 1997 супрацоўнічаў зь беларускімі каталіцкімі выданьнямі Наша вера, Хрысьціянская думка (рэд. Алесь Бяляцкі), Унія, г. Менск. Асьвятляў ўрачыстую каранацыю Абраза Божай Маці Берасьцейскай, што знайшло адлюстраваньне ў яго публікацыі[10].

З 1996 па 1998 — пражываў у г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША. Некаторы час вучыўся ў Каталіцкім унівэрсытэце Madonna University. Быў суіскальнікам на атрыманьне статусу бежанца, але з-за хваробы маці, вярнуўся ў Менск.

З-за неаднаразовых нападаў[11] у 2008 годзе быў вымушаны эміграваць зь Беларусі, з 2008 пражываў у Кіеве.[12] У 2015 годзе папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, але яму ў гэтым было адмоўлена, у сувязі з чым Тарлецкі пераехаў у 2018 годзе ў Швэцыю.[13] Па стане на сакавік 2021 году жыве ў Стакгольме, дзе ўдзельнічае ў пратэсным руху супраць рэжыму Лукашэнкі.[14][15][16]

Remove ads

Грамадзкая дзейнасьць

Э. Тарлецкі ўдзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе беларускага антыкамуністычнага руху Беларускі народны фронт «Адраджэньне», які прайшоў у Вільні ў 1989 годзе.[17]

1 сакавіка 1990 г. разам з Ганнай Ніціеўскай быў ініцыятарам і ўдзельнікам галадоўкі за вяртаньне Касьцёлу Св. Сымона і Алены ў Менску. У выніку галадаваньня касьцёл быў вернуты каталіцкай суполцы.[18][19] У 1993—1995 гг. быў актывістам моладзёвай суполкі пры Касьцёле сьвятога Роха ў Менску[20].

у 1998 гг. Э.Тарлецкі быў экспэртам у ГА Нацыянальны дэмакратычны інстытут міжнародных адносінаў (г. Менск). 29 сакавіка 1998 працаваў на выбарчых участках у Кіеве, як афіцыйны назіральнік гэтага інстытуту на чарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны.[21]

У ліпені 1998 г. Э.Тарлецкі быў ініцыятарам і стваральнікам праваабарончай арганізацыі Беларуская ліга сэксуальных меншасьцяў Лямбда[22] З 1998 па 2004 гг. займаў пасаду старшыні Рады БЛЛ[23][24][25][26][27][28] У жніўні 1998 г. Э.Тарлецкі стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам першага ў Беларусі часопісу для сэксуальных меншасьцяў «Форум Лямбда»[29]. З 1999 г. часопіс выдаваўся афіцыйна, але быў забаронены ўладамі краіны ў сакавіку 2001 году, калі Дзяржкамітэт па друку пазбавіў яго пасьведчаньня аб рэгістрацыі. Нягледзячы на гэта, часопіс друкаваўся нелегальна.[30][31][32][33][34] У сакавіку 2002 г. выйшаў 23-гі нумар гэтага выданьня.[35]

У 2000 годзе быў удзельнікам беларускага стэнду на Міжнародным кніжным кірмашы ў г. Гётэборг, Швэцыя[36].

Э. Тарлецкі быў старшынёю аргкамітэту фэсту Belarus Gay Pride, які штогод, з 1999 па 2002 гг., праходзіў у Менску[37][38].

Фэстываль 7—10 верасьня 2000 году, які праводзіўся напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, быў забаронены ўладамі[39][40][41][42][43][44].

У 2001 г. Вялікага розгаласу атрымаў канфлікт паміж Э. Тарлецкім і лідэрам Маладога Фронту Паўлам Севярынцам. Пачатак быў пакладзены, калі арганізацыйны камітэт Кангрэсу беларускай моладзі[45][46] адмовіў БЛЛ дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў на гэты форум.[47][48][49] Павал Севярынец заявіў у «Нашай Ніве»: «Як хрысьціянін і проста нармалёвы чалавек, я стаўлюся да гомасэксуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей»[50]. Апагеем канфлікту стаўся правакацыйны комікс «Папялушка»[51], які быў апублікаваны ў сатырычнай газэце Навінкі. У ім Тарлецкі ў жаночым абліччы нібыта спакушае Севярынца.[52]

У верасьні 2001 г. Тарлецкім быў праведзены чарговы гей-прайд у Менску[53]. Гэты фэст адрозьніваўся тым, што ў яго рамках, за дзень да прэзэдэнцкіх выбараў[54], ад Дзяржаўнага цырка Беларусі да сквэру перад будынкам адміністрацыі кіраўніка дзяржавы ўпершыню прайшла дэманстрацыя ў абарону правоў геяў і лесьбіянак, якая сабрала каля 1000 удзельнікаў[25][55] і гледачоў. Акцыю падтрымалі Федэрацыя анархістаў Беларусі, аб’яднаньне Розныя — роўныя, Беларуская сацыял-дэмакратычная моладзь Маладая Грамада[56]. У сваю чаргу, прэс-цэнтар апазыцыйнага беларускага руху «Хартыя’97» зьвінаваціў Тарлецкага ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі (КДБ) і назваў акцыю «блакітнай правакацыяй».[57][58]

У 2007—2008 гг. Э. Тарлецкі выпускаў часопіс Taboo, які пазыцыянаваў сябе як «часопіс для геяў, прыхільнікаў андэграўнду, мадэрна і крэатыву». Сродкі на выданьне часопісу вылучылі Інстытут Адкрытае грамадзтва (Open Society Foundation) і іншыя міжнародныя гуманітарныя арганізацыі. Выйшла 5 нумароў.[59][60]

У 2008 г. Тарлецкі выдаў брашуру Геі і лесьбіянкі — Беларускі шлях.

Remove ads

Творчая дзейнасьць

У 2001-2004 гг. у якасьці арганізатара захадаў супрацоўнічаў з культавым менскім гей-клюбам Babylon.[61] З 2001 г. Э. Тарлецкі выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесьці). Карыстаўся сцэнічнымі імёнамі Exeda й Zarah Und [62][63][64].

У 2004 г. арганізаваў у Менску першы конкурс травесьці Альтэрнатыўная міс Беларусь[65][66][67][68].

У траўні 2006 году быў адным з заснавальнікаў і дырэктарам андэграўнд-клюбу «Buffet ЁЁ» ў Менску.[69][70][71] У клюбе выступалі беларускія гурты «Серебряная свадьба», «Гурзуф», «ПортМоне», адбываліся спэктаклі «Вольнага тэатру».

У 2007-2008 гг. Э.Тарлецкі супрацоўнічаў с тэлэвізійным праектам Сяргея Міхалка Саша і Сірожа[72]

У 2008 годзе пераяжджае ва Ўкраіну, дзе выступае пад сцэнічнымі імёнамі Мадам Жужу і Norma Pospolita, у 2013 арганізаваў конкурс «Міс Дзіва» ў Кіеве.[73][74]

У 2011 годзе згуляў ролю Дзівы ў фільме Шапіто-шоў[75]. Фільм атрымаў прыз 33-га Маскоўскага кінафэстывалю.

У 2011 годзе быў удзельнікам IV Маскоўскага біенале сучаснага мастацтва.[76][77] Напрыканцы 2013 г. стаў героем украінскага тэлешоў «Звана вечеря» (тэлеканал СТБ)[78] У красавіку 2014 прыняў удзел у здымках тэлевізійнага шоў «Говорить Україна»[79] У 2015 Э.Тарлецкі арганізаваў уласнае відэа-шоў пад назвай «Маланка Шоу»[3]. Гэты незалежны некамэрцыйны відэа-праект названы ў гонар ўкраінскага маскараду Маланка Фэст. У шоў бяруць удзел людзі розных прафэсіяў. Госьці размаўляюць, сьпяваюць, танчаць, выпіваюць ды ствараюць новыя вобразы Мадам Жужу. Новыя ролікі публікуюцца на YouTube.[80]

У 2015 годзе Э.Тарлецкі ў ролі травесьці-дзівы зьняўся ў кліпе «Wings» брытанскага дуэту Hurts. Кліп здымаўся ў Кіеве[81][82].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads