Эдмунд Жалезнабокі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдмунд Жалезнабокі
Remove ads

Эдмунд Жалезнабокі (па-стараангельску: Eadmund; 988/993 — 30 лістапада 1016) — кароль Ангельшчыны з 23 красавіка па 30 лістапада 1016 году, прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Празваны «Жалезнабокім» з-за яго намаганьняў у барацьбе супраць вікінскай навалы пад кіраўніцтвам Кнуда Вялікага. Зьяўляўся кіраўніком Ўэсэксу, альбо тэрыторыі на поўдзені ад Тэмзы. Поўнач Ангельшчыны была пад кіраўніцтвам Кнуда, які стаў каралём усёй Ангельшчыны пасьля сьмерці Эдмунда.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Thumb
Кароль Эдмунд Жалезнабокі, выява XVIII ст.
Remove ads

Сям’я

Эдмунд быў другім сынам караля Этэльрэда Неразумнага (яшчэ вядомага як Этэльрэд II) і яго першай жонкі Эльфгіфу Ёрскай. Ён меў траіх братоў, самым старэйшым зь якіх быў Этэльстан, а двое малодшых Эдрэд і Экгбэрг. Яго маці памерла ў 996 годзе й празь нейкі час яго бацька ажаніўся з Эмай Нармандзкай.

Часы кіраўніцтва

Этэльрэд цяжка захварэў і памёр 23 красавіка 1016 году. Эдмунд успадкаваў трон і ў каралеўства зьявілася надзея на ахову краіны, якую ў той час спрабаваў захапіць Кнуд Вялікі. Пакуль датчане асаджалі Лёндан, Эдмунд каранаваўся ў Ўэсэксу й пачаў зьбіраць войска. Ён нанёс паразу сваім ворагам двойчы, але 18 кастрычніка Кнуд змог нанесьці рашучы ўдар Эдмунду ў бойкі ля Ашынгдана ў Эсэксу. Пасьля бітвы ободва каралі падпісалі дамову, паводле якой Эдмунд захоўваў за сабой Ўэсэкс, а Кнуд набываў землі на поўначы ад Тэмзы. У дадатак яны пагадзіліся, што тэрыторыі таго хто першы стане нябожчыкам адыйдуць пад уладу жывога.

Remove ads

Сьмерць

30 кастрычніка 1016 году кароль Эдмунд памёр у Оксфардзе ці ў Лёндане. Яго тэрыторыі па дамове адыйшлі да Кнуда, які пасьля гэтага стаў звацца: кароль Ангельшчыны. Прычына сьмерці Эдмунда так ніколі й не была высьветлена. Можна меркаваць што, то была натуральная сьмерць [5], але некаторыя лічаць, што ён быў забіты вікінгскім кінжалам [6]. Эдмунд быў пахаваны ў Гластанбэрыйскім абацтве ў Самэрсэце. Яго месца пахаваньня згублена на цяперашні час.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads