Эдуард Загарульскі

беларускі археоляг, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуард Загарульскі
Remove ads

Эдуа́рд Міха́йлавіч Загару́льскі (18 сьнежня 1928, места Тула) — беларускі археоляґ, гісторык. Доктар гістарычных навук (1984), прафэсар (1985).

Thumb
Эдуард Загарульскі, 2005 р.

У 1953 скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Інстытуце гісторыі АН Беларусі. З 1962 — у Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце19861991 дэкан гістарычнага факультэту).

Дасьледаваў старажытныя беларускія месты, курганавыя могільнікі і замкі сярэднявечча. У час раскопак Менску (19581961) вызначыў агульнае плянаваньне места XIXII стст., дасьледаваў яго абарончыя ўмацаваньні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсходняй часткі Замчышча. Дасьледаваў археалягічныя помнікі ў Койданаве і в. Навасады на Койданаўшчыне[1].

Аўтар кніжак «Старажытны Менск» (1963), «Археалёгія Беларусі» (1965), «Старажытная гісторыя Беларусі (да IX ст.)» (1977), «Узьнікненьне Менску» (1982), «Заходняя Русь» (1997), адзін з аўтараў «Гісторыі Бедарускай ССР» у 2 тамах (т. 1, 1961), у 5 тамах (т. 1, 1972), падручнікаў «Гістарычнае краязнаўства Беларусі» (1980) і «Гісторыя БССР» (1989).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads