Эжва

рака ў Комі і Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Эжва
Remove ads

Э́жва (комі: Эжва), або Вы́чагда (па-расейску: Вычегда) — рака ў Архангельскай вобласьці Расеі і Рэспубліцы Комі, правая і найбуйнейшая прытока Двіны.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Даўжыня — 1130 км, плошча вадазборнага басэйна — 121 тыс. км². Сярэдні расход вады 1160[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Ціманскага кража. Упадае ў Двіну каля горада Котлас.

Рэльеф басэйна ракі склаўся ў выніку неаднаразовых абледзяненьняў і асабліва апошняй трансгрэсіі Паўночнага мора. Паверхня раўнінная з сярэдняй вышынёй 120—150 м. Рачныя даліны шырокія, алювіяльныя даліны вузкія, без тэрас. Жыўленьне сьнегавое (43—48 %), вялікая доля падземнага (да 35—40 %). У пойме ракі вялікая колькасьць праток і старыц. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца да лёду ў красавіку. Суднаходная на 935[2] км ад вусьця.

Асноўны прытокі: Вішара, Вым, Ярэнга, Нем, Паўночная Кельтма, Локчым, Сыктыў. Сярод прытокаў: Ікса, Старая Эжва, Вялікая Ватса, Віледзь, Чакула, Чулега, Вуктыль, Віль, Кензан, Пузла і інш.[2]

Каля ракі гарады Сыктыўкар, Сальвычагодзк, Котлас.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads