Эйбар
горад у Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́йбар (па-басконску: Eibar) — горад у правінцыі Гіпускоа ў аўтаномнай супольнасьці Краіны Баскаў. На 2018 год Эйбар мае 27 138 жыхароў[2]. Горад славіцца сваёй мэталаапрацоўкай, вядомы яшчэ з XVI стагодзьдзя як цэнтар вытворчасьці зброі, асабліва тонкай гравіроўкай пальнай зброі.
Remove ads
Гісторыя

Горад атрымаў статус гораду Альфонсам XI Кастыльскім у 1346 годзе, атрымаўшы назву Вільянуэва-дэ-Сан-Андрэс-дэ-Эйбар[3][4]. Фэадальныя сем’і гораду бралі ўдзел у вайне бандаў. У Эйбары, як і ў астатніх паселішчах у даліне, мелася прамысловасьць, якая базавалася на дзейнасьці кузьняў і вытворчасьці зброі. У 1766 годзе Эйбар быў уцягнуты ў сацыяльны бунт, вядомы як Мачынада, а праз гады, у 1794 годзе, на яго напалі французы, якія зьнішчылі горад[3].
Пасьля таго, як астатняя частка Гіпускоа перайшла на бок французаў у 1793 годзе за часам францускіх рэвалюцыйных войнаў, Эйбар часова прагаласаваў за далучэнне да Біскаі[5]. У карлісцкіх войнах Эйбар выступаў на баку лібэралаў. У XIX стагоддзі індустрыялізацыя зьмяніла сыстэму вытворчасьці ў горадзе і спарадзіла магутны грамадзкі рух. Рабочы рух і сацыялізм асабліва набылі моцы ў Эйбары. У 1931 годзе горад ухваліў абвяшчэньне Другой Гішпанскай рэспублікі. У знак прызнаньня яму было наданае званьне «Вельмі ўзорнага гораду»[3][6]. За часам грамадзянскай вайны ў Гішпаніі Эйбар быў практычна зьнішчаны італьянскімі бамбавікамі, якія дапамагалі гішпанскім нацыяналістам. Наступная рэканструкцыя прынесла значнае прамысловае разьвіцьцё і дэмаграфічны рост, гэтак насельніцтва Эйбару павялічылася амаль да 40 тысяч чалавек цягам некалькіх гадоў[3][7].
Праз брак месца да пашырэньня некалькі заводаў пераехалі ў Дурангальдэа і Аляву[8]. Наступствамі прамысловага крызісу 1980-х гадоў сталася страта значнай часткі насельніцтва[3]. У пачатку XXI стагодзьдзя эканоміка Эйбару грунтуецца на прамысловасьці і сфэры паслугаў[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads