Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі

краёвае прадпрыемства ў Босьніі і Герцагавіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі» («ЭСР») — краёвае прадпрыемства ў Босьніі і Герцагавіне, заснаванае ў чэрвені 1992 году ў Трэбіне (Сэрбская Рэспубліка).

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2023 год налічвала 5 электрастанцыяў, зь іх 3 былі воднымі: «Гідраэлектрастанцыя на Трэбішніцы» (Трэбіне), «Гідраэлектрастанцыя на Дрыне» (Вішаград) і «Гідраэлектрастанцыя на Вбрасе» (Мрконіч-Град). Кожная зь цеплаэлектрастанцыяў у Гацку і Вуглевіку дзейнічала пры ўласным вугальным рудніку. Яшчэ 5 даччыных прадпрыемстваў ладзілі электраразьмеркаваньне: «Электракраіна» (Баня Лука), «Электра Добай», «Электра Біеліна», «Электрараспаўсюд Пале» і «Электра-Герцагавіна» (Трэбіне)[6]. Сярод магчымай вытворчасьці электраэнэргіі на 7 рэках у памеры 9962 гігават-гадзіна яе выраблялі ў памеры 2985 гігават-гадзіна за год на трох рэках (30 % ад магчымага)[7]. У Гацкім рудніку здабывалі па 2,1 млн тонаў лігніту за год, а ў Вуглевіцкім — па 1,75 млн тонаў бурага вугалю[8]. Праз 45 абслуговых аддзяленьняў забясьпечвалі звыш 546 тыс. энэргаспажыўцоў, што складалі 56 % ад іх агульнага ліку ў Сэрбскай Рэспубліцы[9].

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
«Гідраэлектрастанцыя на Дрыне» (2006 год)

2 чэрвеня 1992 году Народная скупшчына Сэрбскай Рэспублікі ўхваліла Рашэньне аб заснаваньні прадпрыемства «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі» («ЭСР»). У 1996 годзе вырабілі 3956 ГВт-гадз. электраэнэргіі пры спажываньні ў Сэрбскай Рэспубліцы 2392 ГВт-гадз. У 2002 годзе за мяжу паставілі 1008 ГВт-гадз. У 2005 годзе вытворчасьць вырасла да 3275 ГВт-гадз.[10]

Thumb
«Руднік і цеплаэлектрастанцыя Вуглевік» (2008 год)

30 сьнежня 2005 году Ўрад Сэрбскай Рэспублікі зацьвердзіў Рашэньне № 02/I-020-60/06 аб пераўтварыэньні «ЭСР» у акцыйнае таварыства ў Трэбіне. У склад холдынгу «ЭСР» увайшло па 5 вытворцаў электраэнэргіі і электраразьмеркавальных прадпрыемстваў, а таксама АТ «Дасьледча-распрацоўчы цэнтар электраэнэргетыкі» («ДРЦЭ»). «ЭСР» мела 51 % «ДРЦЭ» і 65 % паёў іншых даччыных прадпрыемстваў. Электраэнэргію выраблялі на гідраэлектрастанцыях і з вугалю. У 2006 годзе спажываньне склала 5413 ГВт-гадз., а экспарт вырас да 1972 ГВт-гадзіна. Сумарная ўсталяваная магутнасьць электрастанцыяў складала 1348 МВт. Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі на склала каля 5000 ГВт·гадз. Гідраэлектрастанцыі і цеплавыя электрастанцыі выраблялі прыкладна аднолькавую колькасьць электраэнергіі[10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads